Навіны

Conte судзіцца з расійскімі іпэшнікамі. У чым прычына?

Расійскія суды пачалі некалькі вытворчасцей па ісках ад гродзенскай кампаніі «Конте Спа». «Контэ» ў Расіі абвінавачвае некалькіх ІП у «парушэнні выключнага права» на таварны знак Conte elegant.

Кампанія патрабуе пакараць вытворцаў падробак штрафамі па 50 тыс. расійскіх рублёў - прыкладна па $ 530, піша Office Life. У картатэках судоў знайшліся як мінімум дзве такія справы.

Звужэнне рынку ва Украіне, дзе раней доўга і паспяхова працавала даччыная структура Валянціна і Дзмітрыя Байко «Контэ Украіна», прымушае іх актывізавацца на іншым важным кірунку збыту — у Расіі, лічаць у выданні. Там беларускі бізнэс прадстаўлены пяццю дыстрыбутарскімі структурамі і адной фабрыкай «Тэкса».
Паводле вынікаў 2023 года іх агульная выручка была больш за $ 75 млн. У галоўнага дыстрыбутара — «Арст» — продажы павялічыліся прыкладна на 25%.

Агулам жа чысты прыбытак кампаніі братоў Байко «Контэ Спа» за першае паўгоддзе 2023 вырас у пяць разоў у параўнанні з мінулым годам. Ён склаў 115,5 млн рублёў супраць 22,4 млн рублёў за той жа перыяд 2022 года.

Чытайце таксама: У Conte з’явілася рэклама з Аляксандрай Борціч… і хутка знікла. Што адбылося?

Падзяліцца

Апошнія запісы

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025