У Гродне затрымалі мужчыну, які біў вокны ў Старым замку. Ён патлумачыў, што проста хацеў паглядзець, як жылі каралі. Інцыдэнт адбыўся 15 жніўня 2023 года, паведаміў Дэпартамент аховы МУС.
Каля 17-й гадзіны стораж заўважыла мужчыну, які біў вокны Старога замка. Яна праз трывожную кнопку выклікала групу затрымання.
Што вядома пра затрыманага
Жыхару Гродна 47 гадоў. Ён быў у стане алкагольнага ап’янення. Прычына, па якой ён пачаў біць вокны — цікаўнасць. Гродзенец патлумачыў, што хацеў паглядзець, як жылі каралі.
Яго даставілі ў раённае аддзяленне ўнутраных спраў. Адбываецца праверка.
Чытайце таксама: Гродзенская міліцыя: кожны дзень кагосьці прыцягваем да адказнасці за 2020 год