Навіны

Выйшла новая беларускамоўная настолка: як Alias, але цікавей

Настольную гульню «Патлумач» выпусціла кампанія OZ.by. Сэнс гульні - тлумачыць адзін адному беларускія словы.

Настолка «Патлумач». Крыніца: oz.by

У гульні больш за 1000 беларускіх словаў

Распрацоўшчыкі сабралі 1200 беларускіх словаў. Яны падзеленыя на дзве групы. Першая — словы для тых, хто не дасканала ведае беларускую мову, а таксама для гульні з дзецьмі. Другая — больш складаныя і ўнікальныя словы беларускай мовы.

«Настольная гульня „Патлумач“ — гэта не проста забаўка, а нагода пагутарыць па-беларуску і вабна правесці час з сябрамі і роднымі. Такія гульні зараз маюць вялікі поспех сярод пакупнікоў, бо сумяшчаюць гульню з атрыманнем новых ведаў і развіццём навыкаў. Таксама гэта незвычайна вясёлая гульня. Мы лічым, что „Патлумач“, як i астатнiя беларускія настолкі, стане хітом у краіне», — адзначылі ў сетцы OZ.

Як гуляць?

У «Патлумач» могуць гуляць ад 2 да 6 удзельнікаў. Рэкамендаваны ўзрост гульцоў - ад 14 гадоў, але строгіх абмежаванняў няма. Адна партыя доўжыцца 15−30 хвілін.

Гульцы па чарзе тлумачаць адзін адному словы с картак. На кожнай картцы ёсць шэсць розных слоў. Тлумачыць іх можна праз асацыяцыі, прыметнікі ці дзеясловы, якія да іх пасуюць, і іншыя падказкі. На адказы даецца абмежаваны час.

Правілы гульні чымсьці нагадваюць папулярную гульню Alias.

Цана гульні ў краме OZ.by — 39 рублёў.

Гэта не першая беларускамоўная гульня ад ОZ

У 2022 годзе кампанія ОZ.by выпускала калоды ігральных карт, прысвечаныя Вялікаму Княству Літоўскаму. Каралі, дамы і валеты былі выяўлены адметнымі асобамі часоў ВКЛ.

Таксама сетка выпусціла гульні «Мова. Цудоўная» і «Тутэйшыя», якія сталі хітамі і дагэтуль карыстаюцца папулярнасцю.

Чытайце таксама: Альгерд, Казімір Ягелончык, Соф’я Гальшанская. Гродзенскі «Кубік» выпусціў новую «гістарычную» калоду карт

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024