Польскі вайсковы верталёт PZL W-3T «Sokół». Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: airliners.net
У Польшчы ўзмацняюць войскі на беларускім накірунку. Баявыя верталёты дзвюх брыгад вайскова-паветраных сіл перадыслакавалі да мяжы з Беларуссю. Пра гэта 3 жніўня 2023 года паведаміў генерал Марэк Сакалоўскі падчас брыфінгу міністра абароны Польшчы Марыуша Блашчака ў Беластоку.
Да мяжы з Беларуссю перадыслакавалі верталёты 1-й авіяцыйнай брыгады сухапутных войскаў, а таксама верталёты 25-й паветрана-кавалерыйскай брыгады. Тэхніка будзе размяшчацца ў двух месцах. Яна будзе знаходзіцца ў рэжыме неадкладнага рэагавання на выпадак узнікнення інцыдэнтаў на мяжы. У выпадку правакацый пілоты будуць гатовыя прымяніць зброю.
«Верталёты ўзброеныя і гатовыя да бою. Тут ёсць вельмі дасведчаныя пілоты з поўнымі лётнымі правамі, ёсць пілоты, якія былі са мной у Афганістане і Іраку і ўжывалі бартавое ўзбраенне і ракеты. Яны вопытныя. Калі здарыцца нешта трывожнае, яны без ваганняў прыменяць зброю», — сказаў Сакалоўскі.
Рашэнне аб перадыслакацыі верталётаў прынялі пасля правакацыі, якая адбылася 1 жніўня 2023 года. Тады два беларускія вайсковыя верталёты парушылі паветраную прастору Польшчы ў раёне Белавежы. Тэхніка заляцела на тэрыторыю Польшчы ўглыб на тры кіламетры. Міністэрства замежных спраў і Міністэрства абароны Беларусі адмаўляюць інцыдэнт.
У Сейме Польшчы 16 жніўня 2023 года адбудзецца пасяджэнне камісіі. Яна будзе аналізаваць інцыдэнт з парушэннем паветранай прасторы Польшчы, а таксама разглядаць агульную сітуацыю ў сувязі з размяшчэннем у Беларусі ПВК «Вагнер».
Чытайце таксама: Украінскія крыніцы: пад Гродна прыбылі каля 100 вагнераўцаў, каб ладзіць правакацыі на межах з Польшчай і Літвой
У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…
Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…
У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…
Уладальніцу гродзенскага бара аштрафавалі на 210 рублёў за парушэнне начнога рэжыму працы. Аднак у цэнтры…
Новая ўстанова з'явілася ў старажытным доме на Горкага, 47А. Кавярня “Zолото” ужо працуе ў тэставым…
Уладальнікі "Гарадзенскай кавярні", якая знаходзіцца на вуліцы Маркса, 5, прадаюць установу і з'язджаюць з Гродна.…