Навіны

У Гродне больш не будзе «Нёмана»: яго чакае рэканструкцыя і рэбрэндынг

Гандлёвы дом «Нёман» на вуліцы Савецкай у Гродне перайменуюць у ЦУМ, будынак рэканструююць, а краму Megatop закрыюць. Пра гэта выданню Onliner расказала Марыя Ходар, намесніца дырэктара прадпрыемства «Санта-Сэрвіс», якому належыць будынак.

Праект гродзенскага ўнівермага пасля рэкаснтрукцыі. Крыніца: realt.onliner.by

Мадэрнізаваць плануюць новы «шкляны» корпус універмага. Стары пакінуць без зменаў. Рамонт хочуць правесці з верасня па снежань 2023 года. З-за гэтага ў лістападзе закрыюць краму абутку Megatop. Стары корпус гандлёвага цэнтра будзе працаваць у звычайным рэжыме.

Усталююць эскалатары і зменяць назву

Пасля рэканструкцыі гандлёвы цэнтр перайменуюць. Замест «Гандлёвы дом „Нёман“» ён будзе называцца «ЦУМ». Для зручнасці наведвальнікаў усталююць эскалатары з першага па чацвёрты паверх. Раней падняцца можна было толькі на ліфце альбо па лесвіцы.

Праект рэканструкцыі ўнівермага. Крыніца: realt.onliner.by

«Ужо сфармаваны годны пул арандатараў у гандлёвы цэнтр, але мы плануем на другім узроўні размясціць буйнога fashion-аператара, прыкладна на 1 тыс. кв.м., каб канцэпцыя была скончанай», — сказала Марыя Ходар.

На трэцім паверсе размесцяць гандлёвую пляцоўку, дзе будуць прадаваць тавары беларускіх вытворцаў: ад аддзення да прыладаў хатняй гаспадаркі. На чацвёртым паверсе плануюць адкрыць фуд-корт і каворкінг. Панарамны ліфт і аглядную пляцоўку на даху закрываць не будуць.

Праект рэканструкцыі ўнівермага. Крыніца: realt.onliner.by

Гісторыя гродзенскага ўнівермага

У лістападзе 1953 г. быў зацверджаны праект тыпавой трохпавярховай універсальнай крамы. Яго распрацавалі ў адным з ленінградскіх інстытутаў па замове міністэрства гандлю СССР. Праз некалькі гадоў, у 1958-м, праект быў рэалізаваны ў Гродне.

У 1977 годзе пачалі будаваць дадатковую плошчу для ўнівермага. Новы корпус адкрылі ў 1981 годзе. У сакавіку 1995 года прадпрыемства атрымала статус адкрытага акцыянернага таварыства.

Сёння там размяшчаюцца крамы Mark Formelle, Conte, Oz.by, Edelica, «ТВОЕ», «Мегатоп», «Belwest», Foroom, Калiнка, Panda, Elema і іншя. Працуюць рэстаран-бістро «Большой буфет», пякарня, летнія пляцоўкі.

У 2010-х гандлёвы дом «Нёман» належаў кампаніі ABC. У жніўні 2022 яго выкупіла брэсцкая кампанія «Санта Рытэйл», якая ўваходзіць у групу кампаній «Санта».

Апошнія запісы

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024

Нерухомасць тыдня: двушка ў гістарычным доме для жыцця ў цэнтры або здачы турыстам

У Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра ў гістарычным цэнтры на вул. Гараднічанская, 27. Яна знаходзіцца ў…

8 мая 2024