Навіны

Польскае консульства ў Гродне можа атрымаць новы адрас

Генеральнае консульства Польшчы ў Гродне можна змяніць адрас. Безыменнаму праезду ад Будзёнага да Ажэшкі плануюць даць назву. На грамадскае абмеркаванне пытанне вынес Гродзенскі гарвыканкам.

Польскае консульства ў Гродне на вуліцы Будзённага. Крыніца: by.polomap.com

Што гэта за праезд

Маецца на ўвазе кавалак дарогі ўздоўж берага Гараднічанкі паміж будынкамі на вуліцы Будзёнага № 46 і № 48 да вуліцы Ажэшкі № 47 і № 49. Па гэтых адрасах размяшчаецца вялікі офісны будынак з польскім консульствам, кафэ «Паланэз», а таксама жылыя дамы.

У Беластоку перайменавалі вуліцу, дзе размяшчаецца беларускае консульства

Участак вуліцы Elektryczna ў Беластоку, дзе размяшчаецца Генеральнае консульства Беларусі, у 2022 годзе перайменавалі ў вуліцу Вольнай Беларусі. Але мясцовыя жыхары выступілі супраць перайменавання, падалі ў суд і выйгралі яго. Назву вуліцы вярнулі, але пляцоўку, дзе размяшчаецца консульства Беларусі, перайменавалі ў Сквер вольнай Беларусі.

Чытайце таксама:«Баялася, што расстраляюць у лесе». Як вывозілі з Беларусі затрыманых па «польскай справе»

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024