Навіны

У Гродне можна купіць чыгунку — але вельмі кароткую

У Гродне прадаюць маёмасць збанкрутавалага «Трэста «Гроднагарбуд». Сярод лотаў - чыгуначны пад’язны пуць № 103. Участак чыгункі знаходзіцца ў Гродне на зав. Перамогі, 12.

Агульная плошча чыгункі - 180,9 м. Гэта спецыялізаванае збудаванне чыгуначнага транспарту. З ім прадаюцца два ўчасткі па 0, 5 га — для абслугоўвання. На адным з іх ёсць пляцоўка для захоўвання друзу.

Таксама ў лот ўваходзіць шэсць тармазных чаравікоў. Гэта прыстасаванне для абмежавання хуткасці і поўнага тармажэння складу вагонаў і лакаматыва.

Пачатковы кошт — 91 459 рублёў. Заяўкі можна падаць да 25 жніўня. Аўкцыён пройдзе 28 жніўня. Прадае аб’ект «Белбанкратаўкцыён».

Пакуль на аўкцыён ніхто не зарэгістраваўся.

Падзяліцца

Апошнія запісы

На Дзевятоўцы з’явіцца новая кавярня

На вуліцы Таўлая, 46 адкрываецца ўстанова Kvetka, якая спецыялізуецца на каве і выпечцы. Адкрыццё кавярні…

15 мая 2025

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025