Ачыстка дна Нёмана ў ваколіцах Ласосна. Скрыншот з відэа тэлеканала "Гродна"
Спецыялісты прадпрыемства «Белводшлях» пачалі ачыстку дна Нёмана ў межах горада. У планах — навесці парадак на адлегласці каля кіламетра і падрыхтаваць фарватар для бяспечнага праходжання цяжкай тэхнікі па рацэ. Гэта патрэбна, каб пазней правесці такія ж работы ў цэнтры Гродна.
У канцы ліпеня дно ракі ачышчалі ў ваколіцах пляжа ў лесапарку Ласосна, паведаміў тэлеканал «Гродна». У першы тыдзень жніўня працы працягнуцца бліжэй Новага моста на Паповіча — там з дна ракі трэба будзе падняць будаўнічае смецце, камяні і іншыя прадметы, якія маглі трапіць у ваду ў час рэканструкцыі моста. У верасні запланавана ачыстка вусця Гараднічанкі - там зараз ідзе рамонт старога моста па вуліцы Рыбацкай. Ачысцяць і тэрыторыю вакол цэнтральнага пляжа. На пляжы таксама скосяць водную расліннасць.
У Гродне другі год абмежавана суднаходства па Нёмане з-за экстрэмальна нізкага ўзроўню вады. Цеплаход «Вольга Соламава», які дзесяцігоддзямі катаў гродзенцаў па рацэ летам, быў вымушаны перабрацца на Аўгустоўскі канал.
Глядзіце таксама: Каля «Прывала» вырашылі зрабіць пераправу праз Нёман на базе баржы. Раней планавалі мост
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…