Навіны

На Шчорса можа з’явіцца грамадска-дзелавы цэнтр. Пакуль там аўтамайстэрня

У Гродне на аўкцыён выставілі будынак на вуліцы Шчорса, 9. Яму плануюць надаць грамадска-дзелавое прызначэнне. Гэта значыць, там могуць з’явіцца офісы альбо крамы, паведаміў Гродзенскі аблвыканкам.

Будынак на Шчорса, 9, які выставілі на аўкцыён. Крыніца: Гродзенскі аблвыканкам

Аўкцыён адбудзецца 31 жніўня 2023 года. Першапачатковая цана будынка 1946 года пабудовы 146,5 тыс. рублёў.

У будынку знаходзіцца аўтамайстэрня

Пабудова размяшчаецца праз дарогу ад былых казармаў на Шчорса, 2 і Шчорса, 4, якія зараз перабудоўваюць пад"клубныя дамы". У будынку плошчай 260 кв.м. знаходзіцца аўтамайстэрня, якая займае крыху менш за палову ўсяго памяшкання. Дамова арэнды скончыцца ў 2025 годзе. Астатняя частка будынка не занятая.

Трэба захаваць асаблівасці будынка

Падчас рамонту будучы ўладальнік павінен будзе захаваць параметры будынка, а таксама яго канструктыўныя, архітэктурныя і стылістычныя асаблівасці і элементы. Адрамантаваць і здаць будынак трэба не пазней, чым праз тры гады ад моманту заключэння дамовы.

Чытайце таксама: У Гродне прадаюць прыватны дом побач з цэнтрам. Яго канфіскавалі за даўгі

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025