Навіны

Гродзенцы запыталіся ў чыноўнікаў, куды знік знак у гонар паўстанцаў 1863 года

Гродзенцы стварылі петыцыю, каб дамагчыся тлумачэнняў ад чыноўнікаў з Гродзенскага гарвыканкама: куды і чаму знік знак паўстанцам 1863 года на чыгуначным вакзале ў Гродне. Зварот размясцілі на сайце ipetitions.by. Станам на раніцу 25 ліпеня 2023 года яго падпісалі 22 чалавекі.

Знак паўстанцам на чыгуначным вакзале ў Гродне. Калаж: Telegram-канал Hrodna 11:27

Падпісацца пад петыцыяй можна да 30 ліпеня 2023 года. Праз петыцыю гродзенцы пытаюцца ў чыноўнікаў з Гродзенскага гарвыканкама:

  • Па якой прычыне быў дэмантаваны памятны знак паўстанцам 1863 года?
  • Дзе знак знаходзіцца зараз?
  • Які яго лёс, дзе і калі ён будзе ўсталяваны ў выніку?
  • Паколькі ўсе дакументы па памятных дошках і помніках па законе павінны праходзіць праз Міністэрства культуры, мы хочам ведаць, згодна якому рашэнню Міністэрства быў дэмантаваны памятны знак паўстанцам 1863 года?

Што адбылося?

20 ліпеня 2023 года стала вядома, што з будынка гродзенскага чыгуначнага вакзала знiк памятны знак паўстанцам 1863 года. Замест яго з’явілася шыльда, прысвечная савецкім падпольшчыкам часоў Другой сусветнай вайны.

«Са снежня 1941 года па ліпень 1944 года на станцыі Гродна дзейнічалі падпольныя групы пад кіраўніцтвам чыгуначнікаў Багатырова М.М., Святлічнага Г.І., Панасюка С.П.», — напісана на новай шыльдзе.

Знікламу памятнаму знаку — 30 гадоў

Памятны знак з дуба, прысвечны паўстанцам 1863 года, быў усталяваны на чыгуначным вакзале 30 гадоў таму. Яго аўтар — гродзенскі скульптар Уладзімір Панцялееў.

Чытайце таксама: У Гродне прыбралі памятны знак паўстанцам Каліноўскага. Чым яго замянілі?

Падзяліцца

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025