Навіны

У будынку перад Генконсульствам Польшчы адкрыюць гандлёвы цэнтр. Гістарычны фасад захаваюць

Новы гандлёвы цэнтр можа з’явіцца на Будзёнага. Двухпавярховы цагляны будынак перад польскім консульствам выставілі на таргі. Сярод умоў аўкцыёна — забарона на неабгрунтаванае змяненне характару архітэктуры фасада.

Па дакументах будынак на Будзёнага, 52 узведзены ў 1900 г. у стылі прымітыўнай эклектыкі. Дэкаратыўнае афармленне моцна пацярпела пры капітальным рамонце (паводле даведніка «Біяграфія гарадзенскіх вуліц»). Шмат гадоў будынак пуставаў, піша Urban Hrodna.

Агульная плошча будынка — 359,5 кв. м. Ёсць падвал, драўляная прыбудова 1965 года пабудовы, асфальтаваная пляцоўка 102,0 кв.м, праведзена цепласетка, каналізацыя, вадаправод.

Будынак можна рэканструяваць пад аб’ект гандлёва-абслуговага прызначэння. Будынак знаходзіцца ў водаахоўнай зоне і ў зоне аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей. Зямельны ўчастак пад забудовай плошчай 0,0531 га можна будзе арандаваць на 50 гадоў.

Пачатковы кошт — 151 048 руб. (амаль $ 50 тыс.). Прадавец — УЖРЭП Ленінскага раёна. Аукцыён пройдзе 25 жніўня.

Некалькі гадоў таму дом выкупіў прыватны інвестар. Ён збіраўся адкрыць тут кафэ. Будаўнічыя работы не пачаліся.

Чытайце таксама: Проект реконструкции общежития «Гродноэнерго» на Буденного изменили: аутентичные стены сохранят

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025