Ксёндз Юрый Жагарын. Фота: Telegram-праўладны канал
Ксяндза Юрыя з Наваградка 17 ліпеня аштрафавалі ў судзе Навагрудскага раёна паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП «Распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць». Пра гэта напісала мясцовае выданне «Новае жыццё».
Юрый у 2021 годзе паставіў лайк і размясціў рэпост інфармацыйнай прадукцыі з крыніцы, уключанай у Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Мужчыну аштрафавалі на 15 базавых велічынь (555 рублёў). Таксама канфіскавалі яго тэлефон.
Аштрафаваны — ксёндз Юрый Жагарын, паведамляе праўладны Telegram-канал «Гродненские сливы». Раней яны размясцілі ў канале скрыншот старонкі ксяндза ў Facebook. З яе можна было даведацца, што ксёндз зрэпосціў публікацыю «Радыё Свабода» ў 2016 годзе. Адміністратары канала паведамілі, што гэта — падстава для пераследу і перадалі дадзеныя ў мясцовы РАУС.
Чытайце таксама: «Імідж для царквы важны, але яго ствараюць для рэжыму». Як рэпрэсуюць святароў і што гэта значыць для вернікаў
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…
Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…