Беларускія банкі з 1 ліпеня 2023 года пачалі прытрымлівацца адзіных правілаў абмену банкнотаў замежных валют. «Беларусбанк» апублікаваў спіс пашкоджанняў, пры якіх валюту абмяняюць.

валюта доллары деньги средняя зарплата 500 долларов
Валюта. Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: Pepi Stojanovski, unsplash.com

Пашкоджанні, з якімі валюту прымуць для абмену ў банку:

  • Не больш за пяць надрываў/надрэзаў не больш 3 мм, альбо 1 надрыў/надрэз даўжынёй не больш за 5 мм, у тым ліку заклееныя празрыстай ліпкай стужкай;
  • ёсць праколы, адтуліны (не больш за тры) дыяметрам не больш 1 мм кожны;
  • не больш за тры візуальна бачныя выявы/надпісы, якія складаюцца з літараў, лічбаў, знакаў, сімвалаў, малюнкаў, штампаў, памер кожнага з якіх не перавышае памер квадрата, бок якога 10 мм альбо адна выява/надпіс, памер якой не перавышае квадрат, бок якога 20 мм;
  • не больш адной візуальна бачнай плямы, у тым ліку скразной, памер якой не перавышае квадрат, бок якога 10 мм.

Якія банкі будуць прымаць валюту па гэтых правілах

Да адзіных правілаў абмену банкнот у замежнай валюце далучыліся:

  • Беларусбанк;
  • Белаграпрамбанк;
  • Сбербанк;
  • Белінвестбанк;
  • Прыёрбанк;
  • БелВЭБ;
  • Белгазпрамбанк;
  • БНБ-Банк;
  • Альфа Банк;
  • Банк ВТБ Беларусь;
  • Банк Дабрабыт;
  • МТБанк;
  • Тэхнабанк;
  • РРБ-Банк;
  • БСБ-Банк;
  • Банк «Рашэнне»;
  • Цэптар Банк;
  • Белінкасгруп;
  • ІНКАС.ЭКСПЕРТ;
  • Асацыяцыя беларускіх банкаў
  • ОптыКурс

Чытайце таксама: У Гродне закрылі банк, да якога заўсёды былі чэргі

Як валюту мянялі раней

Раней кожны банк мог адмовіць у абмене валюты паводле ўнутраных правілаў. Новыя правілы распрацавала банкаўская супольнасць Беларусі ў межах самарэгулявання.