Вуліцы Гродна. Скрыншот Hrodna.life з рэпартажу "Гродна Плюс"
16 ліпеня ў Гродне збіраюцца святкаваць Дзень вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Запланаваны велапрабег на 1000 удзельнікаў, кірмаш на Савецкай і канцэрт. Мерапрыемствы, прысвечаныя 79-й гадавіне вызвалення горада, пачнуцца яшчэ 14 ліпеня.
Ул. Рэйманта, 12 (цэнтр рамёстваў «Спадчына»)
11:00 — адкрыццё мемарыяльнай дошкі Леаніду Кляцкову, кіраўніку Гродзенскага абкама Кампартыі Беларусі з 1972 па 1989 год. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Сацыялістычнай Працы, кавалер двух ордэнаў Леніна. На вуліцы Рэйманта ён жыў доўгі час.
Савецкая, 9 (Моладзевы цэнтр «Гродна)
16:00−17:30 — канцэртная праграма ветэранскіх калектываў Ленінскага раёна Гродна.
Тэльмана, 4 (культурны цэнтр «Фестывальны»)
17:30−18:30 - канцэрт на балконе ад аматарскіх калектываў Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры.
Парк Жылібера
9.30 — каля вечнага агню пройдзе мітынг і цырымонія ўскладання кветак і вянкоў.
Плошча Леніна
10.30 — старт велапробегу «Помнім мінулае — ствараем будучыню». Маршрут калоны: вуліца Дзяржынскага — Брыкеля — Магістральная — праспект Касманаўтаў. Фінішуе прабег на Кургане Славы.
У велапрабегу паўдзельнічаюць гарадскія ўлады, кіраўніцтва Гродзенскай вобласці і прафсаюзы. На ўдзел падалі ўжо каля 600 заявак. Усяго разлічваюць на ўдзел 1000 чалавек, расказаў старшыня Гродзенскага гарадскога аб’яднання прафсаюзаў Андрэй Ярашэвіч. Заяўкі на ўдзел у велапрабегу прымаюць таксама прафсаюзныя камітэты. Кожнаму ўдзельніку абяцаюць сімвалічны прыз.
Савецкая плошча
10.00−20.00 — будзе працаваць выстава-кірмаш гродзенскіх рамеснікаў ад аматарскага аб’яднання «Гарадзенскі каларыт».
Савецкая, 9 (Моладзевы цэнтр «Гродна)
13.00−20.00 — святочны канцэрт з удзелам ветэранскіх і моладзевых калектываў Гродна.
Сацыялістычная, 4 (дворык к/т «Чырвоная зорка»)
22:30 — кінапаказ пад адкрытым небам «Вызваленне горада Гродна».
Набярэжная Юбілейнага возера
22:30 — кінапаказ пад адкрытым небам «Вызваленне горада Гродна».
Чытайце таксама: Генпрокуратура Беларуси нашла 1352 нацистских преступника. Только один из них не немец
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…
У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…
Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…