16 ліпеня ў Гродне збіраюцца святкаваць Дзень вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Запланаваны велапрабег на 1000 удзельнікаў, кірмаш на Савецкай і канцэрт. Мерапрыемствы, прысвечаныя 79-й гадавіне вызвалення горада, пачнуцца яшчэ 14 ліпеня.

16 ліпеня 2023 у Гродне
Афіша мерапрыемстваў да Дня вызвалення Гродна. Крыніца: Telegram-канал кіраўніка адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Алега Бялінскага

14 ліпеня

Ул. Рэйманта, 12 (цэнтр рамёстваў «Спадчына»)

11:00 — адкрыццё мемарыяльнай дошкі Леаніду Кляцкову, кіраўніку Гродзенскага абкама Кампартыі Беларусі з 1972 па 1989 год. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Сацыялістычнай Працы, кавалер двух ордэнаў Леніна. На вуліцы Рэйманта ён жыў доўгі час.

15 ліпеня

Савецкая, 9 (Моладзевы цэнтр «Гродна)

16:00−17:30 — канцэртная праграма ветэранскіх калектываў Ленінскага раёна Гродна.

Тэльмана, 4 (культурны цэнтр «Фестывальны»)

17:30−18:30 - канцэрт на балконе ад аматарскіх калектываў Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры.

16 ліпеня

Парк Жылібера

9.30 — каля вечнага агню пройдзе мітынг і цырымонія ўскладання кветак і вянкоў.

Плошча Леніна

10.30 — старт велапробегу «Помнім мінулае — ствараем будучыню». Маршрут калоны: вуліца Дзяржынскага — Брыкеля — Магістральная — праспект Касманаўтаў. Фінішуе прабег на Кургане Славы.

У велапрабегу паўдзельнічаюць гарадскія ўлады, кіраўніцтва Гродзенскай вобласці і прафсаюзы. На ўдзел падалі ўжо каля 600 заявак. Усяго разлічваюць на ўдзел 1000 чалавек, расказаў старшыня Гродзенскага гарадскога аб’яднання прафсаюзаў Андрэй Ярашэвіч. Заяўкі на ўдзел у велапрабегу прымаюць таксама прафсаюзныя камітэты. Кожнаму ўдзельніку абяцаюць сімвалічны прыз.

Савецкая плошча

10.00−20.00 — будзе працаваць выстава-кірмаш гродзенскіх рамеснікаў ад аматарскага аб’яднання «Гарадзенскі каларыт».

Савецкая, 9 (Моладзевы цэнтр «Гродна)

13.00−20.00 — святочны канцэрт з удзелам ветэранскіх і моладзевых калектываў Гродна.

Сацыялістычная, 4 (дворык к/т «Чырвоная зорка»)

22:30 — кінапаказ пад адкрытым небам «Вызваленне горада Гродна».

Набярэжная Юбілейнага возера

22:30 — кінапаказ пад адкрытым небам «Вызваленне горада Гродна».

Чытайце таксама: Генпрокуратура Беларуси нашла 1352 нацистских преступника. Только один из них не немец