Навіны

У Гродне пачнуць судзіць затрыманую адвакатку Юлію Юргілевіч

Пазбаўленую ліцэнзіі адвакатку Юлію Юргілевіч пачнуць судзіць 10 ліпеня ў Гродзенскім абласным судзе. Яна праходзіць па адной справе з Паўлам Мажэйкам. Гродзенцаў судзяць па арт. 361 заўв. 4 ч. 2 КК «Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».

Юлію па вяртанні ў Беларусь затрымалі адначасова з Мажэйкам. Абставіны справы адвакаткі не разгалошваліся, як і інфармацыя пра яе стан.

Суддзя — Максім Філатаў, які асудзіў памерлага ў калоніі Вітольда Ашурка і трапіў пад санкцыі ЕС.

Адвакатка юрыдычнай кансультацыі Кастрычніцкага раёна Гродна працавала адвакатам амаль 18 гадоў. Яна абараняла ў судзе Вольгу Верамеенка з крамы «Адметнасць», абвінавачаную па справе аб счэпцы, Андрэя Сакалоўскага па той жа справе, Андрэя Аўсіевіча, якога судзілі за каментар. Амапаўцы адмаўляліся ад іскаў аб кампенсацыі маральнай шкоды пасля яе допыту.

Чытайце таксама: «Хачу паглядзець ім у вочы». Успамінаем крымінальныя справы адвакаткі Юліі Юргілевіч, якую затрымалі ў Гродне

Апошнія запісы

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024

Пад Беняконямі можна набыць запраўку і гатэль. Прадавец нечаканы — «Беларускае марское параходства»

Будынак запраўкі “Газпрамнафты”, а таксама матэль і кафэ ля самай беларуска-літоўскай мяжы прадаюць з аўкцыёну.…

8 мая 2024

Пенсіянерка Аляксандра Ханевіч стала «экстрэмісткай». А з ёй — яшчэ тры гродзенкі

"Каманду Латушкі і Рух "За Свабоду" 8 траўня прызналі экстрэмісцкім фармаваннем. У ліку адказных за…

8 мая 2024