Рэстаран у фларэнтыйскай стылістыцы Boboli адкрыюць на Замкавай у Гродне. Уласнікі пазіцыянуюць месца як нэабістро. Зараз у памяшканні ідзе рамонт, паведамілі ў Instagram установы.
Нэабістро Boboli размясцілася ў гандлёвым цэнтры «На Замкавай» («Доме рыбака»). Установу назвалі ў гонар садова-паркавага ансамбля ў Фларэнцыі. Сады Боболі - прыклад італьянскага маньерызму другой паловы XVI стагоддзя. Інтэр'ер рэстарацыі плануюць зрабіць у стылістыцы гэтага парку.
Чытайце таксама: Адкрыецца без рыбкі. Ці патрэбны гораду «гістарычны» Дом рыбака
Канцэпцыя нэабістро — прыгатаванне простых і зразумелых страваў, напісалі ў Instagram установы. Уладальнікі ўстановы абяцаюць, што прадукты будуць загатаўліваць на ўласнай ферме.
У меню абяцаюць еўрапейскую кухню з акцэнтам на Італію. Там будуць стэйкі, морапрадукты, рыба, пасты, рызота, птушка і класічныя дэсерты ў аўтарскім выкананні.
Дакладная дата адкрыцця пакуль невядома. Уладальнікі нэабістро Boboli абяцаюць адкрыць установу праз некалькі тыдняў.
У «Доме рыбака» ўжо працуюць шоўрум гродзенскага брэнда Zvonkomadewithlove і кавярня «Крепкий белый».
Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…
Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…
У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…
У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…
Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…
Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…