ПВК «Вагнер» плануе пабудаваць лагер падрыхтоўкі ў Гродзенскай вобласці (абноўлена)

Пра гэта паведаміў блізкі да сілавікоў гродзенскі Telegram-канал. Паводле яго слоў, байцы ПВК «Вагнер» заявілі, што частка з іх плануе застацца на Гродзеншчыне. Цяпер яны падбіраюць прыдатную пляцоўку для свайго лагера, але пытанне прынцыпова вырашана.

З улікам «важнасці накіравання» ў вобласці будуць прысутнічаць найбольш загартаваныя ў баях падраздзяленні ПВК.

Раней 26 чэрвеня Пуцін заявіў, што байцы ПВК Вагнер «змогуць сысці ў Беларусь». Таксама «Зеркало» высветліла, што некаторыя найміты паедуць у Магілёўскую вобласць.

Еўропа ўзмацняе мяжу

Літва заклікае NATO ўзмацніць мяжу з нашай краінай. Гітанас Наўседа ў нядзелю склікаў пасяджэнне Савета Бяспекі. Ён адрэагаваў на тое, што Лукашэнка паклікаў да сябе кіраўніка ПВК «Вагнер» Яўгена Прыгожына, піша «Еўрарадыё».

Польшча таксама заяўляе пра ўзмацненне мяжы з Беларуссю праз Прыгожына. Пад асаблівай увагай цяпер і мяжа з Калінінградскай вобласцю Расіі. «Лукашэнка і Пуцін могуць дзейнічаць вельмі дзіўна, таму гэтыя падзеі ўсё яшчэ прадмет вывучэння і аналізу, якія праводзяцца намі і хаўруснікамі ў NATO», — сказаў прэм’ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі.

Што адбылося?

24 чэрвеня кіраўнік ПВК «Вагнер» Яўген Прыгожын паспрабаваў зладзіць узброены мяцеж і зрушыць ваеннае кіраўніцтва краіны. Міратворцам выступіў Аляксандр Лукашэнка, які правёў перамовы з Прыгожыным. У выніку крымінальную справу ў дачыненні Прыгожына спынілі і паведамілі, што ён «сыдзе ў Беларусію».

Чытайце таксама: Як павінна скончыцца вайна ва Украіне і якім будзе свет пасля? Даследчыкі спыталі ў жыхароў 15 краін

UPD 28 чэрвеня. Аляксандр Лукашэнка пракаментаваў сітуацыю.

 — Мы пакуль ніякіх лагераў не будуем. Але калі яны захочуць (я так разумею, яны глядзяць асобныя тэрыторыі), мы іх размесцім. Стаўце палаткі, калі ласка. Але пакуль яны знаходзяцца ў Луганску ў сваіх лагерах. І як мне сказаў учора тэлефанаваў Прыгожын, хтосьці кантракт з Мінабароны з Шайгу падпіша. Але, кажа, самае галоўнае, мае хлопцы ўжо па паўгода, па годзе не былі дома. І мне было важна з Пуціным дамовіцца, каб ён іх не чапаў. Ён паабяцаў, выконвае сваё абяцанне. Яны хочуць паехаць у сем'і. Ну дзеля бога, — сказаў Лукашэнка БЕЛТА.

 — Мы ім прапанавалі адну з закінутых частак. Калі ласка — плот ёсць, усё ёсць. Стаўце палаткі. Чым можам, дапаможам. Пакуль вызначацца, чым ім займацца.

Падзяліцца

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025