Навіны

Гродзенка Лана Глумакова перамагла на конкурсе Mrs Globe у Каліфорніі

Фінал міжнароднага конкурсу прыгажосці прайшоў у Каліфорніі і завяршыўся шоу ў ноч з 24 на 25 чэрвеня. На ім Глумакова прадстаўляла не толькі Беларусь, але і ўсю Еўропу. Аб сваёй перамозе Лана расказала ў Instagram.

Лана Глумакова — Mrs Globe 2023. Фота: instagram.com/hlumakova_lana

На момант аб’яўлення вынікаў у Каліфорніі было за поўнач, у Беларусі - ужо апоўдні наступнага дня.

Mrs Globe — міжнародны конкурс прыгажосці для замужніх дзяўчат. Праводзіцца штогод з 1996 года. У ім перамагалі бізнес-лэдзі, мадэлі, хатнія гаспадыні, жанчыны з актыўнай жыццёвай пазіцыяй і вядучыя дабрачынную дзейнасць.

Лана Глумакова — заснавальніца рэкламнага агенцтва «На ўра» і спа-салона «Honey Day», а таксама сузаснавальніца дабрачыннага праекта «Хвалі дабрыні». Ёй 41, яна замужам, у яе двое сыноў. У кастрычніку 2022 Лана Глумакова перамагла на Mrs Europe Globe і так атрымала права прадстаўляць Еўропу на фінале ў ЗША. У 2018 годзе была фіналісткай конкурсу Mrs Belarus World.

Лана — не першая гродзенка, якая ўдзельнічае і перамагае ў падобных міжнародных конкурсах. Святлана Скок прадстаўляла ў 2018 годзе Беларусь на «Місіс Сусвет — 2018», а ў 2019 трапіла на фінал «Mrs. Globe» у Кітаі. Святлана Кузняцова перамагла ў конкурсе «Mrs Globe» у 2017. А ў 1998 годзе яна стала першай Міс Беларусь.

Чытайце таксама: «Тытул прыцягне ўвагу да праблем». Гродзенка прадставіць Беларусь на конкурсе прыгажосці для замужніх жанчын

Падзяліцца

Апошнія запісы

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Завадской, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024