Навіны

Палітзняволенаму журналісту Дзянісу Івашыну ўзмацнілі рэжым: яго адправілі ў турму

Дзяніс Івашын з 19 чэрвеня 2023 года знаходзіцца ў турме № 8 Жодзіна. Інфармацыю паведамілі ў лісце на імя яго мамы Людмілы Івашынай-Добінай. Дакумент размясціла жонка палітвязня Вольга Івашына.

Ліст прыйшоў ад начальніка спецаддзела ўстановы маёра ўнутранай службы Царкоўнага. У лісце на імя маці няправільна пазначылі імя па бацьку Дзяніса. Яго назвалі «Сяргеевічам», а не «Яўгенавічам».

Дзяніса Івашына перавялі ў турму. Фота: Вольгі Івашынай

«Безь якіх-кольвек паведамленьняў Дзяніса, пэўна што без бессэнсоўнай фармальнасьці ў выглядзе „суда“ (іначай як можна патлумачыць тое, што ніхто з нас пра тое ня ведаў ды й як у „судзе“, калі ён быў, абысьціся без дэкарацыі ў выглядзе адваката), перавялі ў… жодзінскую турму, узмацніўшы неправамернае „пакараньне“ строгім рэжымам», — написала Ольга.

А ў чым розніца?

На строгім рэжыме ў палітвязня яшчэ менш магчымасцяў. Цяпер Івашын можа:

  • штомесяц расходаваць на набыццё ў шапіку турмы прадуктаў харчавання і прадметаў першай неабходнасці грашовыя сродкі ў памеры адной базавай велічыні;
  • мець адно кароткатэрміновае спатканне ў год;
  • атрымліваць адну бандэроль (дробны пакет) на працягу года;
  • атрымліваць грашовыя пераводы на яго імя і лісты без абмежавання.

Але і гэта не дакладна

Пры гэтым ніводнага ліста з турмы ад Дзяніса блізкім не прыйшло. 40 дзён сваякі не атрымлівалі ад яго ніякай інфармацыі - не было лістоў і званкоў. Яны меркавалі, што палітвязень трапіў у медсанчастку або памяшканне камернага тыпу. За пяць месяцаў калоніі яму не змаглі перадаць ніводнай перадачы з трох дазволеных у год.

Таксама Вольга мае некалькі пацверджанняў таго, што ў ПК-15 Магілёва Дзяніса збівалі, сцвярджае жонка палітвязня.

Пераслед журналіста

Дзяніс Івашын — гродзенскі журналіст-даследчык, палітвязень. Яго асудзілі на 13 гадоў і 1 месяц калоніі ўзмоцненага рэжыму са штрафам у 150 базавых велічынь (4800 рублёў) па ч.1 арт. 356 «Здрада дзяржаве» і ч. 1 арт. 179 КК «Незаконныя збіранне альбо распаўсюд інфармацыі аб прыватным жыцці». Адбываў пакаранне ў ПК-15 Магілёва, дзе яго неаднаразова змяшчалі ў ШІЗА. Яго сваякам паступалі пагрозы. 25 кніг палітвязня знішчылі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024