Навіны

На гродзенскім піўзаводзе адкапалі сутарэнні, якіх не было на планах

У час рэканструкцыі гродзенскага піўзавода будаўнікі адкапалі раней засыпаныя сутарэнні. На плане іх не было і ніхто не бачыў іх апошнія 100 гадоў. Сутарэнні плануюць аднавіць у тых жа габарытах. Пра гэта намеснік дырэктара інвестара ТАА «МБА Інвестмент» Аляксандр Заглубоцкі расказаў тэлеканалу «Гродна Плюс».

Рэканструкцыя гродзенскага піўзавода. Скрыншот «Гродна Плюс»

На гродзенскім піўзаводзе працягваюць рэканструяваць будынкі. У былым цэху разліву піва гатовыя да мантажу вокнаў. З аднаго боку яны будуць сучасныя, з другога — гістарычныя драўляныя. Будынак пакрыюць фальцавым дахам.

Страчаную лесвіцу адновяць паводле 3D-мадэлі

Ідуць працы ў асноўным корпусе. У частцы памяшканняў ужо залілі чарнавую падлогу для мантажу перакрыццяў, усталявалі балкі, закупілі ўсе неабходныя матэрыялы. Там, дзе магчыма, плануюць аднавіць гістарычныя зводчатыя перакрыцці.

Таксама плануюць пачаць адліўку страчаных элементаў лесвіцы. Для гэтага створаць яе 3D-мадэль.

Амаль скончылі аднаўленне цаглянага фасада будынка

«Частку вонкавых сценаў атынкавалі, прычым самыя працаёмкія моманты — там, дзе фігурная кладка ідзе. Прынята рашэнне пакінуць цагляныя фасады без тынкоўкі, яны захаваюць сваё гістарычнае аблічча, пра гэта многія прасілі, і я думаю, што гэта будзе добрым рашэннем», — сказаў Аляксандр Заглубоцкі.

Што будзе на гродзенскім піўзаводзе

Былы гродзенскі піўзавод, які спыніў працу ў 2007, рэканструююць пад гандлёва-офісны цэнтр з міні-броварам, музеем і фудкортам. На апошнім плануюць размясціць 12−15 аб’ектаў харчавання рознага накірунку. Таксама там пабудуюць дзіцячую пляцоўку для гульняў. У памяшканнях і падвалах арганізуюць музейную экспазіцыю. Акцэнт зробяць на аўтэнтычных экспанатах, якія знайшлі падчас будаўнічых працаў.

Комплекс аб’яднаюць такім чынам, каб, патрапіўшы ў адну лакацыю, можна было прайсці праз усе прасторы і вярнуцца. Старую агароджу вакол былога піўзавода дэмантуюць і арганізуюць спуск да Нёмана. Разам з набярэжнай і замкавай гарой комплекс аб’яднаюць у адну прастору. Таксама інвестар забудуе пустую пляцоўку побач з піўзаводам.

Чытайце таксама:

Патрапіць у першы будынак адноўленага гродзенскага піўзавода можна будзе ўжо ў 2023 годзе

«Падвалы даходзяць да сярэдзіны Нёмана». Паглядзіце, як ідзе рэканструкцыя гродзенскага піўзавода

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024