Навіны

У Гродне ўзбудзілі чатыры крыміналкі супраць дырэктара «Заботы». Што гэта за прадпрыемства?

Супраць дырэктара гродзенскага прадпрыемства «Забота» ўзбудзілі чатыры крымінальныя справы. Прычына — незаконнае атрыманне і выдаткоўванне сродкаў пазабюджэтнага фонда. Гэтыя грошы прызначаліся для выплаты заробкаў людзям з інваліднасцю, паведаміў Камітэт дзяржаўнага кантролю.

Уваход у «Заботу» на вуліцы Васілька, 9. Крыніца: «Яндекс Карты»

Гродзенскае прадпрыемства «Забота» размяшчаецца на вуліцы Васілька, 9. Яно адносіцца да Гродзенскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання «Беларускі фонд міласэрнасці і здароўя». «Забота» прадастаўляе сацыяльную працу для беспрацоўных і людзей з інваліднасцю. На Васілька, 9 знаходзіцца майстэрня, дзе яны рамантуюць адзенне, парасоны, сумкі і валізы.

Майстэрню хвалілі кліенты

«Вельмі добры дырэктар, вельмі ўтульная атмасфера добрыя працоўныя, вельмі хуткая праца, добры адміністратар, утульны прыём і добрая праца з сумкамі», — напісала карыстальніца «Яндекс Карты» Соня.

«Цудоўная майстэрня, дзе за невялікія грошы робяць вельмі акуратны рамонт парасона і сумак», — напісала ў водгуку на «Google Карты» Юлія Можджэр.

«Акуратны і якасны рамонт парасонаў, сумак, валізаў. І за невялікія грошы», — напісаў там жа Андрэй Баканаўскас.

У горадзе праблемы з безбар’ерным асяроддзем

Акрамя гэтагага КДК паведаміў, што не ў поўным аб’ёме прымаюць меры па стварэнні безбар’ернага асяродку для людзей з інваліднасцю і асобаў з абмежаванымі магчымасцямі.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024

Нерухомасць тыдня: кампактная двухпакаёўка з відэапраектарам ля «Баторыі»

Двухпакаёвая кватэра па вул. Стэфана Баторыя, 10 прадаецца ў Гродне. Фішка кватэры - відэапраектар з…

15 мая 2024