Навіны

Брукаванку пад асфальтам адшукалі на яшчэ адной вуліцы ў Гродне

У Гродне на вуліцы Шчаснага пад слоем асфальту выявілі брукаванку. Фотаздымкі брукаванай дарогі апублікаваў Newgrodno.by.

Брукаванка на вуліцы Шчаснага. Крыніца: newgrodno.by

Брукаваную дарогу ля палітэхнічнага каледжа выявілі ў час рамонту будаўнікі. Візуальна былое пакрыццё дарогі выглядае няблага. Неўзабаве яго закрыюць новым слоем асфальту.

Не першая падобная знаходка ў гэтым годзе

У сакавіку 2023 года падчас рамонту на вуліцы Цітова пад асфальтам знайшлі кавалак брукаванай дарогі. Тады на вуліцы змянялі дарожнае пакрыццё на ўчастку ад Савецкіх пагранічнікаў да Мікалаева.

Як даўно ў Гродне брукавалі вуліцы

Гродзенскія вуліцы пачалі брукаваць ў сярэдзіне ХVIII стагоддзя. Першапачаткова вуліцы закладалі звычайным палявым каменнем. Ён быў неапрацаваным, клаўся адзін каля аднаго і называўся ў народзе «кацінымі ілбамі». Такая назва ўзнікла з-за падабенства круглых камянёў да ілбоў котак. Да пачатку XX стагоддзя забрукавалі амаль увесь цэнтр Гродна.

Чытайце таксама: Гродзенская брукаванка: 5 вуліц, па каторых можна прагуляцца, як 100 гадоў таму

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025

Mrs Globe з Гродна Лана Глумакова напісала кнігу пра «жаночы магнетызм»

Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…

13 мая 2025

Квізы, дэгустацыі і касцюміраваныя экскурсіі. Куды пайсці на Ноч музеяў 2025 у Гродне і вобласці

Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…

13 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

13 мая 2025

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025