Навіны

Каля Котры паўторна забалоцяць тарфянік. Яго разбурылі пры торфаздабычы

Участак парушанага тарфяніка «Гарачы Бор» у Шчучынскім раёне чакае экалагічная рэабілітацыя. Яе правядуць шляхам паўторнага забалочвання. Пакуль праект на стадыі падрыхтоўкі навуковага абгрунтавання і тэхнічнага задання.

У планах — распрацаваць карту-схему ўчастка парушанага тарфяніка «Гарачы Бор», які падлягае экалагічнай рэабілітацыі, навуковае абгрунтаванне эка-рэабілітацыі і тэхнічнае заданне.

Упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання Шчучынскага райвыканкама праводзіць закупку з адной крыніцы. На гэта выдаткуюць 10 000 рублёў з раённага бюджэту. Работы правядуць з 12 чэрвеня па 30 лістапада 2023 года.

Арганізацыя, якая гэтым зоймецца, павінна мець вопыт падрыхтоўкі навуковых абгрунтаванняў экалагічнай рэабілітацыі парушаных тарфянікаў. Таксама ў ёй павінны быць кваліфікаваныя спецыялісты-балотаведы і арнітолагі.

Аднаўленне балот

Аднаўленне парушаных тарфянікаў прадугледжана законам. Пералік тарфянікаў, якія падлягаюць рэабілітацыі, устаноўлены дадаткам 2 да Пастановы Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ад 17.09.2020 г. № 18 «Аб устанаўленні пералікаў балот і тарфянікаў». У пералік уваходзіць і ўчастак парушанага тарфяніка «Гарачы Бор».

Тарфянік «Гарачы Бор» плошчай 6260 га размешчаны ў Шчучынскім раёне. 5932 га ўваходзяць у склад Рэспубліканскага заказніка «Котра», 328 га — у зямельны фонд. Тарфянік у межах заказніка знаходзіцца ў стане, блізкім да натуральнага. А 259,2 га тарфяніка ў зямельным фондзе парушылі ў выніку торфаздабычы. Іх і трэба аднавіць.

Папярэдняя карта-схема ўчастка парушанага тарфяніка «Гарачы Бор». Ілюстрацыя з дакументаў закупкі

Навошта патрэбныя балоты

Агульная плошча балот у Беларусі да асушэння складала 2 939 000 гектараў. Гэта 14% ад тэрыторыі краіны. Цяпер захавалася ў натуральным ці блізкім да натуральнага стане 863 000 гектараў балот. Беларускім балотам каля 12 тысяч гадоў. Іх зараджэнне звязана з раставаннем леднікоў Валдайскага і Дняпроўскага перыядаў.

Ва ўсім свеце ў нетрах балот змяшчаецца 11 500 км3 прэснай вады — у пяць разоў больш, чым ва ўсіх рэках свету. На балотах жыве больш за 40% відаў птушак, 30% відаў насякомых, расце больш за 40% відаў дзікарослых раслін, уключаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.

У Беларусі была грамадская арганізацыя «Багна», якая займалася абаронай балот. У жніўні 2021 года яе ліквідавалі па рашэнні суда.

Чытайце таксама: «Калі за птушкамі, то вам — сюды». Як гродзенскі арнітолаг пасылае ўсіх у балота (+дрон-відэа)

Падзяліцца

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025