Сяргей Ціхі. Скрыншот з сайта УУС Гродзенскага аблвыканкама
У Гродне па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса судзяць Сяргея Ціхага. Яго абвінавацілі ў распаўсюдзе службовай і дзяржаўнай таямніц. Верагодна, гэта былы начальнік аддзялення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Гродзенскага РАУС.
Пасяджэнне па двух артыкулах КК пройдзе ў Гродзенскім абласным судзе 12 чэрвеня. Гэта арт. 375 ч.1 КК «Наўмыснае разгалашэнне службовай таямніцы» і арт. 373 ч. 2 КК «Наўмыснае разгалашэнне дзяржаўнай таямніцы». Суддзя — Аляксандр Козел. Абставіны справы невядомыя.
Дадзеныя Сяргея Ціхага супадаюць з дадзенымі начальніка аддзялення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Гродзенскага РАУС Ціхага Сяргея Уладзіміравіча. Верагодна — былога.
У верасні 2022 года нейкі Сяргей Ціхі судзіўся ў грамадзянскім працэсе з УУС Гродзенскага аблвыканкама аб адмене загаду аб прымяненні дысцыплінарнага спагнання ў выглядзе звальнення, аднаўленні на службе і спагнанні грашовага забеспячэння за час вымушанага перапынку на службе.
Чалавек з такімі ж дадзенымі зарэгістраваны ў Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў 4 студзеня 2023 года. Ён займаецца дзейнасцю па арганізацыі адпачынку і забаў.
У 2020-м годзе ён быў лепшым супрацоўнікам падраздзяленняў па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі.
Сяргей Ціхі трапіў в Telegram-канал «Доска позора Республики Беларусь». Там сцвярджалі, што ён «фабрыкуе справы паводле арт.328 КК», «здзекаваўся з затрыманых, прыкоўваў да батарэі».
Па сцвярджэнні канала, Ціхі нарадзіўся 29 кастрычніка 1993 года і скончыў юрыдычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Чалавек з такімі дадзенымі сапраўды ёсць у спісе студэнтаў за 2014 год. Верагодна, ён выпусціўся ў 2015 годзе. Вывучаў «Крыніцы міжнароднага прыватнага права». Пазначылі таксама ВКонтакте хлопца, але яго старонка закрытая.
Сяргей Ціхі ўсё яшчэ пазначаны як начальнік аддзялення, але гэты раздзел сайта райвыканкама не абнаўляўся з 2019 года.
Па нумарах, пазначаных на сайце, заявілі, што Сяргей Уладзіміравіч «даўно тут не працуе», а новы начальнік — Долатаў Антон Паўлавіч.
Чытайце таксама:
Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…
У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…
Уладальніцу гродзенскага бара аштрафавалі на 210 рублёў за парушэнне начнога рэжыму працы. Аднак у цэнтры…
Новая ўстанова з'явілася ў старажытным доме на Горкага, 47А. Кавярня “Zолото” ужо працуе ў тэставым…
Уладальнікі "Гарадзенскай кавярні", якая знаходзіцца на вуліцы Маркса, 5, прадаюць установу і з'язджаюць з Гродна.…
Нагодай для гэтага стала абнаўленне гарадскіх пляжаў і неабходнасць абараніць іх ад вандалаў. Зараз на…