Навіны

У Ваўкавыску рэзервіста судзяць за няяўку на зборы

У судзе Ваўкавыскага раёна 9 чэрвеня пачалі разглядаць справу паводле арт. 436 ч.1 КК «Ухіленне рэзервіста або ваеннаабавязанага ад яўкі на зборы (заняткі)». Абвінавачаны — Аляксандр Даўкша. Мужчыне пагражае да двух гадоў пазбаўлення волі.

У Беларусі планавая праверка баявой гатоўнасці Узброеных Сіл Беларусі пачалася 3 красавіка па даручэнні Аляксандра Лукашэнкі і доўжылася 35 сутак. Па Гродзенскай вобласці планавалі заклікаць 1000 чалавек.

«Позвы раздаюць літаральна за пару гадзін і вязуць усіх па падраздзяленнях. Гэта адбываецца вельмі хутка», — распавядалі пра зборы рэзервісты.

Тым, хто паказаў высокія вынікі па баявой падрыхтоўцы, абяцалі падарункі.

Летась аднаго жыхара вобласці таксама прыцягнулі да адказнасці за няяўку, распавядаў «Гродна Плюс» намеснік пракурора вобласці Уладзімір Клішын. Якое пакаранне яму прызначылі, невядома.

Чытайце таксама: У Гродзенскай вобласці абвясцілі зборы. За няяўку могуць асудзіць — ёсць прэцэдэнты

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025

Mrs Globe з Гродна Лана Глумакова напісала кнігу пра «жаночы магнетызм»

Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…

13 мая 2025

Квізы, дэгустацыі і касцюміраваныя экскурсіі. Куды пайсці на Ноч музеяў 2025 у Гродне і вобласці

Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…

13 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

13 мая 2025

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025