Навіны

У Гродне можна купіць цэлы навучальны корпус за $ 13

На Суворава, 254/5 зноў прадаюць двухпавярховы корпус Гродзенскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа. Менш чым за год будынак патаннеў амаль у 9 тысяч разоў.

Корпус недабудаваны, закансерваваны. У вокнах ёсць рамы, але няма шкла, адзначае канал Urban Hrodna.

Агульная плошча будынка — 2 957,6 кв. м. Ступень гатоўнасці пры гэтым складае 62%.

Да будынка таксама належыць:

  • падвал плошчай 582 кв.м,
  • галерэя плошчай 63 кв.м,
  • асфальта-бетонная пляцоўка плошчай 65 кв.м.

Зямельны ўчастак пад забудовай у 0,2389 га можна арандаваць на 50 гадоў. Ён уваходзіць у зону санітарнай аховы крыніц цэнтралізаваных сістэм пітнога водазабеспячэння.

Будынак дазволена адрэканструяваць пад аб’ект грамадска-дзелавога прызначэння: гандаль, офісы, паслугі.

Гэта паўторны аўкцыён. У верасні 2022 года за недабудаваны корпус хацелі 325 тыс. рублёў ($ 111,2 тыс.).

Аўкцыён прызначаны на 5 ліпеня. Яго правядзе камітэт «Гроднааблмаёмасць».

Чытайце таксама: У цэнтры Гродна паўтара года прадаюць гандлёвы цэнтр, але жадаючых як не было, так і няма

Падзяліцца

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025