У Гродне адкрыўся кіберспартыўны клуб "Vibe". Фота: Instagram
Кіберспартыўны клуб «Vibe» працуе ў ГЦ «Kazarma Mall» на вул. Шчорса 11А. Ён адкрыўся ў сакавіку 2023 года. Ён месціць у сябе лаунж-зону, бар і кампутарны клуб. Рэжым працы — 24/7. «Усё лепшае для вас — кампы, гарнітура, прыстаўкі і суперская атмасфера!" — абяцаюць стваральнікі.
— «Vibe» — гэта шматфункцыянальная кіберпрастора, дзе гатовыя сустракаць гасцей ад малога да вялікага! У нас Вы зможаце пагуляць у любімыя кампутарныя гульні альбо пазмагацца з адным у PlayStation ў асобных камфартабельных кабінках. Таксама на тэрыторыі клуба ёсць паўнавартасны бар з шырокім выбарам самых папулярных напояў і снэкаў, а ў будучыні плануецца адкрыццё ўласнай кухні! Прыходзь і пераканайся сам! — напісалі стваральнікі.
У клубе можна пагуляць на кампутарах з добрай гарнітурай, пагуляць у Playstation 4 і 5 у асобных кабінках, або пасядзець у зоне бара з праектарам.
У клубе ёсць спецыяльныя гульнявыя крэслы і «атмасфернае» асвятленне. Таксама можна купіць напоі. Пры куплі пакета «Ноч» Red Bull ідзе ў падарунак. Таксама там праходзяць мерапрыемствы — напрыклад, Just Dance Party і прагляд матчаў Лігі чэмпіёнаў.
Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…
Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…
Гродзенскі гісторык Мечыслаў Супрон вызначыў, з якога ракурсу Напалеон Орда зрабіў адзін са сваіх гродзенскіх…
Памяшканне былой крамы «Спорттавары» на Ажэшкі, 42 у Гродне можна ўзяць у арэнду. Аўкцыён па…
Для зручнасці жыхароў і гасцей горада ў Гродне ўводзяць новую схему абмежавання руху мотатранспарту. Існуючая…
Мурал стварылі спецыяльна для "Музея Лідскага бровара". Убачыць яго можна падчас экскурсіі на піваварню 1876…