Навіны

Каранік чакае, што з Расіі ў Гродна паляцяць самалёты

Гродзенскі аэрапорт гатовы прымаць рэгулярныя рэйсы з Расіі. Пра гэта падчас візіта ў Томскую вобласць сказаў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік.

Самалёт у гродзенскім аэрапорце. Фота ілюстрацыйнае

«Пытанне аб аднаўленні рэйсаў з Гродна ў Маскву і іншыя гарады РФ перыядычна разглядаецца, аднак канчатковае рашэнне аб аднаўленні пералётаў — за авіякампаніямі з Расіі. Як гаворыцца, мяч на расійскім баку. Калі яны праявяць зацікаўленасць з улікам пасажырапатоку і самаакупнасці, то мы са свайго боку забяспечым поўную гатоўнасць», — сказаў Каранік.

Як можна было лётаць з Гродна ў Расію раней

У 1960-х гадах з Гродна можна было адляцець у Маскву, Кіеў, а таксама ў Крым. Аэравакзал тады размяшчаўся ў вёсцы Караліно, каля Юбілейнага возера. З 2009 года з гродзенскага аэрапорта было два рэгулярных рэйса. Першы — у Калінінград, адзін раз на тыдзень, але ў 2011 годзе яго адмянілі. Другі - ў Маскву. Потым гэтыя рэйсы адмянілі. У 2018 годзе былі размовы пра тое, каб арганізаваць рэгулярныя рэйсы ў Варшаву, Маскву, Санкт-Пецярбург, а ў летні час у Сочы. Але самалёты так і не паляцелі.

У лістападзе 2021 года стала вядома, што з Гродна ў Маскву запусцяць самалёт. Але рэйс адмянілі. Зараз даляцець да Расійскіх гарадоў: Масквы, Краснадара, Санкт-Пецярбурга, Екацерынбурга, Растова на Доне, Новасібірска можна з Мінска.

Супрацоўнікаў аэрапорта год таму адправілі дамоў
У сакавіку 2022 года гродзенскі аэрапорт у Абухава амаль спыніў працу. Большасць супрацоўнікаў адправілі дамоў. Пакінулі ахову і яшчэ некалькі чалавек, якія павінны былі сачыць за кацельнай.

Падзяліцца

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025