Фота: інстаграм "Цудоўні"
У Гродне плануюць адзначыць Міжнародны дзень абароны дзяцей. Свята адбудзецца 1 чэрвеня 2023 года на плошчы Савецкай. Плануецца праца інтэрактыўных пляцовак і канцэртная праграма, паведаміў тэлеканал «Гродна Плюс».
На Савецкай плошчы плануюць арганізаваць 10 інтэрактыўных пляцовак. На іх будуць гульні, квэсты, аніматары, а таксама выстава тэхнікі ад Міністэрства надзвычайных сітуацый і Дзяржаўтаінспекцыі.
У цэнтры плошчы размесцяць імправізаваную сцэну. На ёй адбудзецца дзвюхгадзінная праграма, якую падрыхтавалі самі дзеці. Арганізатары разлічваюць, што на Савецкую плошчу прыйдуць каля 2,5−3 тыс. школьнікаў. Таксама арганізатары разглядаюць магчымасць правесці экскурсіі для дзетак па гістарычнай частцы горада.
«Дзецям будуць прадастаўлены майстар-класы ўсіх цэнтраў дадатковай адукацыі, як абласной, так і гарадской формы ўласнасці, дзе нашы педагогі раскажуць дзецям, дзе яны могуць атрымаць занятасць у летні перыяд, запісацца ўжо на наступны навучальны год у пэўныя гурткі. Некалькі пляцовак у нас таксама будуць арганізаваны і ў іншых пунктах горада Гродна. Дзеці з цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, яны правядуць свята на базе сваёй установы адукацыі, гэтаксама мы павіншуем дзяцей з дамоў сямейнага тыпу», — сказаў кіраўнік аддзела адукацыі Гродзенскага гарвыканкама Андрэй Семанчык.
Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Яўхіма Карскага арганізуе абласны фестываль кнігі «Гарадзенскі ЛітФэст». Яго прысвецяць дзецям і літаратуры для іх. «ЛітФэст» адбудзецца каля тэатра лялек у парку Жылібера.
Падчас фестывалю адбудзецца літаратурна-музычная праграма, тэатралізацыі твораў і майстар-клас па акцёрскім майстэрстве, арганізуюць творчыя майстэрні і фотазоны. Акрамя гэтага будзе пікнік з беларускімі пісьменнікаммі: Ірынай Карнаўхавай, Уладзімірам Мазго, Інай Фраловай, Юліяй Сноп, Вікторыяй Карась, а таксама з аўтарамі абласнога аддзялення «Саюза пісьменнікаў Беларусі».
У Тэатры лялек 1 чэрвеня пакажуць спектакль «Маленькі мук». Перад пачаткам пастановы перад уваходам у тэатр арганізуюць сустрэчу дзяцей з героямі. Пачатак праграмы ў 11:30, пачатак спектакля ў 12:00.
У гродзенскім заапарку 4 чэрвеня адбудзецца «Дзень дзяцінства».
З 4 чэрвеня 2023 года пачнуць працаваць аздараўляльныя дзіцячыя лагеры. Летам 2023 года там плануюць аздаравіць 11 тыс. гродзенскіх школьнікаў ад 6 да 18 гадоў. Лагеры будуць розных тыпаў: дзённыя прышкольныя, кругласуткавыя стацыянарныя, а таксама вайскова-патрыятычныя.
Вайскова-патрыятычны лагер арганізуе вайсковая частка 5522, якая ўжо арганізуе намётавы лагер на тэрыторыі брыгады № 6, якая размяшчаецца на Фолюшы. «Дзеці падчас аздараўлення змогуць азнаёміцца са штодзённасцю вайскоўцаў, акунуцца ў атмасферу вайсковых частак на дзевяць дзён», — казаў раней Андрэй Семанчык.
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…
Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…
Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…
Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…