Гродзенскі гандлёвы цэнтр “Ан-3” на вуліцы Антонава, 3 спрабуюць прадаць з канца 2021 года. На апошні аўкцыён 24 траўня 2023 ніхто не зарэгістраваўся. Hrodna.life паглядзеў, за колькі зараз прадаюць будынак.
Уладальнік і прадавец гандлёвага цэнтра – “Гандлёвы дом “Нёман” (са жніўня 2022 належыць брэсцкай “Санта Рытэйл”). Першы раз будынак выставілі на аўкцыён ў снежні 2021 года. Тады будынак прадавалі за $ 1,25 млн. Зараз цана – $ 1,22 млн.
Што гэта за “Ан-3”?
Плошча пабудовы – больш за 1,2 тыс. кв.м. У будынку могуць размяшчацца аб’ектыі гадлёва-гаспадарчага прызначэння, а таксама грамадскага харчавання.
Яго пабудавалі ў 2020 годзе, у тым жа годзе там пачала працаваць піцэрыя Domino’s Pizza.
Чытайце таксама: Недвижимость недели: купить квартиру с видом на центр Гродно — с четырьмя балконами и тремя санузлами





