Навіны

Мечыслаў Гой больш не кіруе ў Гродне. Новым старшынёй гарвыканкама стаў былы міністр ЖКГ

Аляксандр Лукашэнка 30 траўня 2023 года прызначыў новага старшыню Гродзенскага гарвыканкама. Ім стаў былы міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Андрэй Хмель. Папярэдні кіраўнік горада Мечыслаў Гой займаў пасаду амаль 9 гадоў - са жніўня 2014 года.

Андрэй Хмель. Крыніца: belta.by

Пра новага старшыню папрасіў Каранік?

«Я лічу вас вельмі падрыхтаваным чалавекам, памятаю вашы даклады з Віцебскай вобласці. Вы вельмі добра разбіраецеся ў гэтай тэме. І калі паступіла просьба кіраўніцтва Гродзенскай вобласці, там не толькі Каранік папрасіў, я падумаў, што, калі вы згодныя, гэта цалкам нармальная пасада», — сказаў Аляксандр Лукашэнка новаму старшыню Гродзенскага гарвыканкама Андрэю Хмелю.

Што вядома пра новага старшыню

Андрэй Хмель нарадзіўся ў Лідзе ў 1983 годзе. У 2006 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт. З 2013 па 2014 года працаваў інжынерам-энэргетыкам «Біяком-тэхналогія». У 2014 годзе стаў дырэктарам прадпрыемства «Гарсвет». З 2016 года быў кіраўніков Гродзенскай гарадской ЖКГ. З 2017 года ўзначальваў Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, а з 2020 быў міністрам ЖКГ.

Змены не толькі ў горадзе

Таксама Аляксандр Лукашэнка змяніў кіраўніцтва Дзяржпагранкамітэта. Яго ўзначаліў былы кіраўнік Гродзенскай пагранічнай групы Канстанцін Маластоў. Папярэдняга кіраўніка Дзяржпагранкамітэта Анатоля Лапо звольнілі ў запас.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025