Навіны

Спікер Каардынацыйнай Рады: «У Беларусі тысячы актывістаў працягваюць барацьбу»

Актывісты і арганізацыі ў Беларусі працягваюць барацьбу. Аб гэтым заявіў Андрэй Ягораў, палітолаг і спікер Каардынацыйнай Рады, на сустрэчы з беларускімі актывістамі і ініцыятывамі ў Беластоку. Яе тэма — «Як захаваць беларускую ідэнтычнасць за мяжой і ў Беларусі».

 — Нягледзячы на ўвесь жах, які адбываецца ў краіне, там дзейнічаюць тысячы грамадскіх арганізацыяў і актывістаў, якія сёння працягваюць сваю барацьбу. І мы ім патрэбныя тут (у эміграцыі - Hrodna.life) як моцныя арганізацыі, моцная інфраструктура, як тое, што дапамагае падтрымоўваць гэтую актыўнасць. Бо ў рэшце рэшт, гэта беларусы ў Беларусі будуць вырашаць пытанне з пераўтварэннем у краіне, — лічыць Андрэй Ягораў.

Магчымасцей для працы ў Беларусі ўсё менш. Толькі за мінулы тыдзень у Гродзенскай вобласці затрымалі 16 чалавек. За месяц прайшло не менш за сем пасяджэнняў аб ліквідацыі грамадскіх арганізацый.

Андрэй Ягораў. Фота: svaboda.org

Каардынацыйная Рада называе сябе адзіным прадстаўнічым органам беларускага грамадства. Яна была створана з ініцыятывы Святланы Ціханоўскай з мэтай арганізацыі працэсу пераадолення палітычнага крызісу. Ягорава выбралі спікерам Рады ў сакавіку 2023 года. Сярод сяброў Рады — палітзняволеныя Марыя Калеснікава і Максім Знак.

Беларусы ў эміграцыі за апошнія тры гады стварылі каля 50 розных арганізацый. Адзін з накірункаў - гэта менавіта дапамога беларусам унутры краіны, лічыць Ягораў.

Як можна дапамагчы беларусам?

Чым можна дапамагчы, трэба пытацца ў саміх беларусаў, лічыць Ягораў. Для гэтага трэба мець наладжаныя сувязі і падтрымліваць іх. Напрыклад, для гэтага палітыкі ў эміграцыі ў тым ліку праводзіць анлайн-сустрэчы з блізкімі палітвязняў і пішуць лісты зняволеным. Таксама гэта — фінансавая дапамога, дапамога ў навучанні і кансалтынгу гэтых ініцыятываў. Трэба звязваць людзей паміж сабой, бо для іх унутры краіны наладжваць сувязі можа быць небяспечна.

Гістарычны працэс дасць шансы на змены

«Мы сёння знаходзімся ў сітуацыі дзвюх незавершаных рэвалюцый. Ёсць адна вялікая гістарычная рэвалюцыя, якая пачалася з распаду Савецкага Саюза і доўжыцца да сённяшняга часу. Гэтая рэвалюцыя звязаная з набыццём падняволенымі народамі сваіх свабодных, дэмакратычных, незалежных дзяржаваў на той прасторы, якія называлася камуністычнай. Нашая другая незавершаная беларуская рэвалюцыя — частка вялікай рэвалюцыі. Тая вайна, якая сёння ідзе ва Украіне — гэта спроба імперыі не даць Украіне стаць вольнай, незалежнай, дэмакратычнай.

Гэты вялікі гістарычны працэс будзе даваць нам шансы на змены. Абавязкова! Тое, што мы прайгралі 20-ы год і не змаглі перамагчы, не значыць, што новых шансаў не адкрыецца. Гэтыя шансы будуць і яны будуць скарыстаныя перш за ўсё тымі супольнасцямі ў Беларусі, якія захаваюцца і будуць захоўваць устаноўку на набыццё свабоды, дэмакратыі, вольнасці, рынкавай эканомікі. Гэта яны — тыя, хто будуць дзейнічаць. На іх патрэбы трэба арыентавацца", — кажа Андрэй.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Былы палітвязень і яго жонка з Гродна адкрываюць у Вільні краму і творчую прастору

Гродзенцы Зміцер і Вольга Фурманавы адкрываюць у цэнтры Вільні краму і творчую прастору "Kropka". Там…

13 мая 2024

Штогод патрэбна 35−40 адзінак. Для Гродна закупляюць новы транспарт

Тры новыя тралейбусы з запасам аўтаномнага ходу да 20 км ужо паступілі ў Аўтобуснае ўпраўленне…

10 мая 2024

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024