Навіны

Украінскія перавозчыкі адмаўляюцца вазіць беларусаў: нават па тэрыторыі іншых краін

Некаторыя ўкраінскія перавозчыкі адмаўляюцца абслугоўваць людзей з беларускім пашпартам. З гэтым у Польшчы сутыкнулася гродзенка, якая спрабавала трапіць ва Украіну са спецыяльным запрашэннем.

25 траўня перавозчык «Автолюкс» адмовіўся абслугоўваць гродзенку, якая набыла квіток на сайце Ecolines. Маршрут быў у адзін з украінскіх гарадоў. У дзяўчыны было спецыяльнае запрашэнне на мерапрыемства, якое праходзіла там.

Кіроўцы паведамілі, што яны не возяць беларусаў і ўкраінцаў. Ім прыйшла адмова ад іх колл-цэнтра. Маўляў, могуць быць праблемы «на мытні». На просьбу паехаць і праверыць, ці прапусцяць пасажырку ў пункце пропуску, кіроўцы адмовілі.

Пры гэтым на сайце ніякіх абмежаванняў не было пазначана. Пашпарт пры пакупцы квітка не запытвалі.

«Автолюкс» называе сябе лідэрам сярод пасажырскіх аўтобусных перавозчыкаў Украіны. Ажыццяўляе больш за 40 штодзённых аўтобусных рэгулярных рэйсаў у розных напрамках Украіны, краін Балтыі, Польшчы і Германіі. Штомесяц аўтобусы кампаніі AUTOLUX перавозяць больш за 40 000 пасажыраў.

«Краіна-агрэсар і Беларусь»

У адказе гродзенцы «Автолюкс» усё ж размежаваў паняцці «краіны-агрэсара» і Беларусі.

«Пасажыры, якія з’яўляюцца грамадзянамі краіны-агрэсара і Беларусі, праходзяць дадатковы кантроль на мяжы, які можа быць дастаткова працяглым. Аўтобус павінен ажыццяўляць рэйс згодна з зацверджаным маршрутам, атрыманым дазволам і раскладам, таму не можа чакаць у выпадку затрымання пасажыра на кантролі для індывідуальнага агляду/праверкі/афармлення памежных або мытных фармальнасцей, і прымушаць іншых пасажыраў рэйса чакаць», — адказалі гродзенцы.

Згодна з правіламі кампаніі, перавозчык мае права праверыць на пасадцы наяўнасць дакументаў, якія пацвярджаюць права пасажыра ажыццяўляць выезд/уезд у краіну/ы транзіту і прызначэння. Таксама ён можа адмовіць у паездцы, калі ў экіпажа аўтобуса «ёсць падазрэнні, што праязныя дакументы могуць выклікаць у пасажыра праблемы з памежнымі службамі і затрымку падчас праходжання межаў». Менавіта таму ёй і адмовілі.

Хто яшчэ не рады беларусам?

Пра тое, што іх кіроўцы не возьмуць чалавека з беларускім пашпартам, паведамілі ў Viber і прадстаўнікі фірмы «OrionBus». Пры гэтым у Instagram яны адказалі, што праз насцярожанае стаўленне да беларусаў іх могуць не ўпусціць у краіну. Фармальна абмежаванняў няма, але для кіроўцаў такія пасажыры становяцца «праблемнымі». Маўляў, беларусам адмаўляюць для папярэджання адмовы на мяжы.

Сябе кампанія называе шматпрофільным прадпрыемствам з уласнай матэрыяльна-тэхнічнай, рамонтнай базай і аўтапаркам з больш чым 150 аўтобусаў, якое абслугоўвае больш за 100 маршрутаў па Мікалаеўскай вобласці і за яе межамі.

На практыцы аказваецца, што ў некаторых пунктах пропуску беларусаў прапускаюць ва Украіну, у некаторых — не. Гэта залежыць выключна ад рашэння канкрэтнага памежніка.

Што з адносінамі Беларусі і Украіны?

З тэрыторыі Беларусі ў лютым 2022 года ва Украіну зайшлі расійскія войскі. Лукашэнка пацвердзіў, што з тэрыторыі Беларусі вяліся баявыя дзеянні.

У красавіку 2023 года Украіна адклікала амбасадара з Менска. У тым жа месяцы ўрад выказаў пратэст пасля сустрэчы кіраўніка ДНР Дзяніса Пушыліна з Аляксандрам Лукашэнкам. У траўні Украіна пачала расследаваць дачыненне Рэспублікі Беларусь да прымусовага вывазу дзяцей з акупаваных Расійскай Федэрацыяй тэрыторый.

Беларускіх актывістаў і палітвязняў спрабавалі дэпартаваць з Украіны.

Чытайце таксама: Віна выжылага і калектыўная адказнасць: чаму беларусы адчуваюць сорам за вайну ва Украіне і што з ім рабіць

Падзяліцца

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу"тэрарыстаў". Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024