Участак на продаж на вуліцы Гараднічанская,23А. Крыніца: gcn.by
На вуліцы Гараднічанскай, 23А ў Гродне плануюць пабудаваць будынак грамадскага прызначэння. Участак паспрабуюць прадаць з аўкцыёна. Пачатковая цана — больш за 20 тыс. рублёў (€ 6,3 тыс.). Інфармацыю апублікавалі на сайце Гродзенскага цэнтра нерухомасці.
Плошча ўчастка — 0,0723 га. Паводле ўмоваў таргоў, новы будынак не можа быць вышэйшы за даха трохпавярховага будынка на Урыцкага, 19. Гэта будынак па іншым баку вуліцы, які прадалі з аўкцыёну летась.
Дата аўкцыёна пакуль невядомая.
Раней гарадскія ўлады планавалі прадаць пад забудову суседні ўчастак каля дома на Урыцкага, 14. Аўкцыён адбыўся 14 сакавіка 2023 года, участак купіў гродзенскі мэблевы холдынг. Там таксама мае з’явіцца будынак грамадскага прызначэння.
Побач з участкам размяшчаецца будынак па адрасе Гараднічанская, 23. Дом 1890 года пабудовы адрэканструявалі і здалі ў эксплуатацыю ў 2020 годзе. Зараз памяшканні будынка здаюць у арэнду, таксама там адбываюцца выставы гродзенскіх мастакоў.
Чытайце таксама: Электродома, офисные центры, пляжи, спорткомплекс. Что построят или начнут строить в Гродно в 2023
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…