Навіны

Новы ўчастак гродзенскай кальцавой адкрыюць у лістападзе 2023 года. Што плануюць пабудаваць?

Да лістапада 2023 года ў Гродне плануюць пракласці ўчастак дарогі ад вуліцы Карскага да Азёрскай шашы. Гэта будзе частка вялікага аб’язднога кола, паведаміў «Гродна Плюс».

Развязка у трассы М6. Фото: «АвтоГродно»

Даўжыня новага ўчастка дарогі складзе амаль 1,8 км. Там пабудуюць два спараныя пуцеправоды над чыгуначным перагонам «Гродна — Аўльс», танэль на дарогай Р-145 (шлях з Гродна на Астрыну і Радунь), а таксама падземны пешаходны пераход даўжынёй 38 метраў. Яго размесцяць паміж «Гродна Азот» і Гродзенскім механічным заводам. Уздоўж усёй трасы арганізуюць пешаходную дарожку і веладарожку шырынёй 2,5 м.

На ўсё лета закрыюць выезд у Путрышкі

З-за будаўніцтва пуцепровада выезд у бок Путрышак на скрыжыванні Азёрскай шашы і будучага аб’язднога кальца перакрыюць з 30 траўня па 31 жніўня 2023 года. Падчас закрыцця руху арганізуюць часовую схему аб’езду. Зараз адсыпаюць часовы з’езд, па якім зможа ездзіць пасажырскі транспарт.

На «Гродна Азот», якое знаходзіцца побач з будпляцоўкай, будуць працаваць 11 субпадрадных арганізацый. Яны будуць выносіць і пераўладкоўваць сеткі энэргазабеспячэння, вадаправод, каналізацыю, а таксама сеткі сувязі.

Якія перспектывы аб’язднога кола

У перспектыве новая кальцавая магістраль выйдзе на жылы мікрараён Грандзічы, а адтуль — на аўтадарогу Гродна-Друскенікі міма КБМ. Усе 40 кіламетраў новай дарогі будуць цалкам асветлены. Па ёй пракладуць тралейбусныя лініі.

Чытайце таксама: Аб’язная магістраль вакол Гродна вызначыць развіццё горада на 50 гадоў

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025