Да лістапада 2023 года ў Гродне плануюць пракласці ўчастак дарогі ад вуліцы Карскага да Азёрскай шашы. Гэта будзе частка вялікага аб’язднога кола, паведаміў “Гродна Плюс”. 

строительство объездной дороги
Развязка у трассы М6. Фото: “АвтоГродно”

Даўжыня новага ўчастка дарогі складзе амаль 1,8 км. Там пабудуюць два спараныя пуцеправоды над чыгуначным перагонам “Гродна – Аўльс”, танэль на дарогай Р-145 (шлях з Гродна на Астрыну і Радунь), а таксама падземны пешаходны пераход даўжынёй 38 метраў. Яго размесцяць паміж “Гродна Азот” і Гродзенскім механічным заводам. Уздоўж усёй трасы арганізуюць пешаходную дарожку і веладарожку шырынёй 2,5 м. 

На ўсё лета закрыюць выезд у Путрышкі

З-за будаўніцтва пуцепровада выезд у бок Путрышак на скрыжыванні Азёрскай шашы і будучага аб’язднога кальца перакрыюць з 30 траўня па 31 жніўня 2023 года. Падчас закрыцця руху арганізуюць часовую схему аб’езду. Зараз адсыпаюць часовы з’езд, па якім зможа ездзіць пасажырскі транспарт. 

На “Гродна Азот”, якое знаходзіцца побач з будпляцоўкай, будуць працаваць 11 субпадрадных арганізацый. Яны будуць выносіць і пераўладкоўваць сеткі энэргазабеспячэння, вадаправод, каналізацыю, а таксама сеткі сувязі. 

Якія перспектывы аб’язднога кола

У перспектыве новая кальцавая магістраль выйдзе на жылы мікрараён Грандзічы, а адтуль — на аўтадарогу Гродна-Друскенікі міма КБМ. Усе 40 кіламетраў новай дарогі будуць цалкам асветлены. Па ёй пракладуць тралейбусныя лініі.

Чытайце таксама: Аб’язная магістраль вакол Гродна вызначыць развіццё горада на 50 гадоў