Навіны

Цыганскага барона выклікаюць у суд па справе аб ліквідацыі

У Гродзенскім абласным судзе 26 траўня пройдзе пасяджэнне аб ліквідацыі раённага грамадскага аб’яднання «Ашмянская цыганская абшчына».

Ісцец па справе — Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама. Суддзя — Святлана Даўгашэй.

Арганізацыя зарэгістраваная з 2003 года. На 1 студзеня 2022 года ў ёй было 22 чалавекі, у 2014 — 30. Публічных мерапрыемстваў апошнім часам яны не праводзілі.

Старшыня абшчыны, ён жа цыганскі барон — Артур Ягораў. Суполка прывозіла на Фестываль нацыянальных культур у Гродне ансамбль «Джана Рома». Паводле інфармацыі «Гродзенскай праўды», на Ашмяншчыне жыве больш за 200 прадстаўнікоў народнасці рома. Паводле перапісу насельніцтва 2009 года, у Беларусі - 7079 прадстаўнікоў.

Рома дыскрымінуюць даўно

Былы міліцыянт з Магілёва ў 2019 годзе распавядаў «Свабодзе» пра неафіцыйную праграму Міністэрства ўнутраных спраў у дачыненні да прадстаўнікоў народнасці рома. Даследаванне грамадскай ініцыятывы Romaintegration пацвярджае гэты факт. Паводле іх інфармацыі, 80% прадстаўнікоў рома ў Беларусі сутыкаліся з затрыманнямі і шматразовай дактыласкапіяй.

Падзяліцца

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025