Наведаць бясплатныя экскусіі, квэсты, майстар-класы і дэгустацыі па ўсёй Беларусі можна будзе ў межах акцыі “Вандруй. Адчуй. Натхняйся”. Яна пройдзе з 5 па 11 чэрвеня 2023, паведаміла Нацыянальнае агенцтва па турызме. У Гродзенскай вобласці ў акцыі удзельнічаюць 170 арганізацый і ўстаноў. 

Арганізатары акцыі – Міністэрства спорту і турызму Беларусі, а таксама Нацыянальнае агенцтва па турызме. Яна накіравана на папулярызацыю ўнутранага турызму. Сярод удзельнікаў акцыі: аграэкасядзібы, установы культуры, адукацыі, аб’екты харчавання і пражывання, санаторыі, турыстычныя комплексы, прадпрыемствы. 

Спіс экскурсій па ўсёй краіне

Што цікавага прапануюць у Гродне

  • Музейная комната ў бібліятэцы на вуліцы Чайкінай, 49. Там прадставяць экспазіцыю лялек ручной працы “Лялечны дом”. Наведаць экспазіцыю можна 6, 7 і 9 чэрвеня. 

Кантакты: +375152655964, [email protected] 

  • Гродзенскі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі прапануе бясплатнае наведванне пастаянных экспазіцый “Эпоха. Час. Будынак” і “Рэлігія і культура ў Беларусі”. Але абслугоўванне экскурсавода і выкарыстанне аўдыягіда на экспазіцыях арганізуюць за асобную плату. Наведаць музей можна будзе 6 чэрвеня.

    На наступны дзень, 7 чэрвеня, супрацоўнікі музея правядуць бясплатную экскурсію па часовай экспазіцыі “Падарожжа на Усход”. Умове – па папярэдняй заяўцы павінны зарэгістравацца 15 чалавек. 

Кантакты: +375152718707, [email protected] 

  • У санаторыі на вуліцы Санаторная, 23, правядуць бясплатную экскурсію па лячэбным корпусе з аглядам наяўных медычных паслуг. Экскурсія адбудзецца 9 чэрвеня.

    Кантакты: +375295855139, [email protected] 
  • У Каложскай царкве адбудзецца аглядная экскурсія па храме, а таксама прэзентацыя брашуры па гісторыі царквы. Экскурсіі будуць праводзіць штодзённа з 5 па 11 чэрвеня.

Кантакты: [email protected] 

  • У Гродзенскім драматычным тэатры 10 чэрвеня ў 13:00 правядуць экскурсію па тэатры. Працягласць экскурсіі – 1 гадзіна. 

Кантакты: 62-34-96, [email protected]

  • У Свята-Уладзімірскай царкве на вуліцы Перамогі з 5 па 10 чэрвеня будуць праводзіць бясплатныя экскурсіі з 10:00 да 15:00.

Кантакты: +375 29 8866706, [email protected] 

  • Аглядную экскурсію па Гродне правядуць 6 і 8 чэрвеня. Пачатак экскурсіі ў 14:00, група да 25 чалавек.

Кантакты: 8015262060, [email protected] 

  • У рэстаране-піваварні “Госці” на вуліцы Замкавая, 3 з 5 па 11 чэрвеня прапануюць дэгустацыйныя піўныя сэты з 30% зніжкай. 

Кантакты: +375 29 580 75 70, [email protected]

  • У хостэле “Гасцім” на Маставой, 31 з 5 па 8 чэрвеня адбудзецца дзень адчыненых дзвярэй. Па хостэле плануюць правесці экскурсію. 

Кантакты: +375333131312, [email protected] 

  • Бясплатную экскурсію па Лютэранскай царкве на Акадэмічнай, 7А правядуць 5 чэрвеня. 

Кантакты: +375291570076, [email protected] 

  • У сярэдняй школе №28 на вуліцы Брыклея, 11 з 5 па 8 чэрвеня можна патрапіць на экскурсію ў музей школы.

Кантакты:  80152785803, [email protected] 

  • Галерэю на плошчы Тызенгаўза, 4 запрашаюць наведаць з 5 па 8 чэрвеня з 14:00 да 16:00.

Кантакты: +375152689805, [email protected] 

  • У хостэле Center на вуліцы Савецкая, 6 прапануюць пражыванне ў хостэле з 5 па 9 чэрвеня, а таксама 11 чэрвеня.

Кантакты: +375296622288, [email protected] 

  • У галоўным корпусе Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы на вуліцы Ажэшкі, 22 прапануюць з 5 да 11 чэрвеня на ведаць трэнажорную залу. 

Кантакты: +375297826452, [email protected] 

На ўдзел у экскурсіях і наведвання аб’ектаў патрэбны абавязковы папярэдні запіс.