За што менавіта жанчыну затрымалі, у відэа сілавікі не ўдакладнілі. Яны паказалі фота, дзе жанчына стаіць у счэпцы на акцыі пратэсту. На камеру жанчына сказала, што яе заробак — 3000 рублёў.
Магчыма, распачатая крымінальная справа паводле арт. 342 КК «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх».
Даведацца дадзеныя жанчыны не ўдалося.
Таксама сілавікі паведамілі пра затрыманне яшчэ пяці гродзенцаў. Сярод іх — вядоўца Аляксандр Янджэеўскі.
«Гемма» — буйны будаўнічы магазін, адзін з першых у Гродне. Працуе з 1994 года. Прадастаўляюць больш за 50 000 найменняў тавараў для дома, дачы, саду, уключаючы будаўнічыя матэрыялы, сантэхніку, фарбы, насценныя і падлогавыя пакрыцця, плітку, дахавыя матэрыялы, ацяпляльнае абсталяванне, электратавары.