Навіны

Паглядзіце, як выглядае першы паверх у адрэстаўраваным будынку на Гараднічанскай

На першым паверсе офіснага будынка на Гараднічанскай, 23 скончылі афармленне. Туды запрашаюць гараджан, якія цікавяцца выяўленчым мастацтвам. Паглядзіце, як яно выглядае.

Будынак на Гараднічанскай, 23 — помнік архітэктуры ў складзе гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гістарычны цэнтр Гродна». Яго адрэстаўраваў бізнесмен Дзмітрый Скок разам з братам. Памяшканні ў ім здаюцца ў доўгатэрміновую арэнду. Сярод арандатараў - крама дызайнерскай мэблі, офіс міжнароднай кампаніі ISSOFT, шоў-рум з дызайнерскай адзеннем.

Дом № 23 па Гараднічанскай пабудаваны ў стылі эклектыкі ў 1890 годзе. Па некаторых дадзеных, ён складаецца з двух злучаных пабудоў. Належаў сям'і Аўгусевіч у 1930-х гадах. Яна здавала кватэры ў доме. У 1944 г. у будынку размяшчаўся хоспіс пры Фарным касцёле, у 50-я г. — дом інвалідаў, а пасля — паліклініка Гродзенскага раёна.

«У дадзеным будынку захавана ў першапачатковым выглядзе вельмі шмат элементаў як унутры, так і звонку», — абяцаюць гаспадары. Напрыклад, яны захавалі і адрэстаўравалі арыгінальныя адліваныя балконы.

Рэстаўрацыя або рамонт?

Пад адным з пастоў у Instagram паўстала спрэчка. Карыстальніца настойвала, што гэта не рэстаўрацыя, а рамонт.

«Існуюць розныя паняцці, рэканструкцыя, рэстаўрацыя, рэнавацыя, кансервацыя і касметычны рамонт, проста рамонт. У вас у запісе напісана „кансерватар-рэстаўратар“, тады навошта пішаце пра разбурэнне саветамі. Цяпер савецкі час? Вы толькі словам пераклалі адказнасць на іншых разбуральнікаў, гэта азначае, што не трэба было старацца? Або забіць і галавой махаць „вось савецкі час было жахлівым“? А рабіць, працаваць, аднаўляць, нібыта не трэба? Пакінем цагляны мур і на гэтым усё?», — абурылася яна.

Ёй адказаў архітэктар — рэстаўратар Раман Забела, які быў навуковым кіраўніком рэстаўрацыі аб’екта. Прыводзім яго адказы цалкам.

  1. «У вас у першым паведамленні было напісана, што гэта «не рэстаўрацыя, а знішчэнне». Гэта падман. Гэта было б так, калі на момант пачатку прац у будынку былі аўтэнтычныя інтэр'еры (як у Дома Мураўёва, там было знішчана ўсё).
  2. Знішчэнні савецкага і пост савецкага часу — гэта факт і зыходныя дадзеныя. Падчас прац на аб’екце не магло быць знішчына тое, чаго ўжо няма.
  3. Аднаўляць «як было» не з’яўляецца задачай рэстаўрацыі. Гэта і называецца «аднаўленне». Рэстаўрацыя працуе з тымі аўтэнтычнымі элементамі, якія захаваліся. А ўнутры будынка захавалася мінімум.
  4. Нават калі дапусціць, што стаяла бы задача максімальна аднавіць інтэр'еры, то гэта была б суцэльная фантазія, бо ніякіх навуковых звестак пра іх выгляд няма. Таму створаныя дызайнерамі новыя інтэр'еры, без знішчэнная аўтэнтыкі, што ўласна і адпавядае міжнарожнай метадалогіі.
  5. Тая аўтэнтыка, якую змяшчаў будынак, даследавана і захавана (закансервавана, адрамантавана, адрэстаўравана і адноўленая). Таму ўласнікі могуць аб’ект называць «гістарычным адрэстаўраваным будынкам».

Чытайце таксама: Сяргей Грыневіч адкрыў выставу пра ўнутраную эміграцыю з «неліквіднымі» карцінамі

Апошнія запісы

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 мая ў…

8 мая 2024

Пад Беняконямі можна набыць запраўку і гатэль. Прадавец нечаканы — «Беларускае марское параходства»

Будынак запраўкі “Газпрамнафты”, а таксама матэль і кафэ ля самай беларуска-літоўскай мяжы прадаюць з аўкцыёну.…

8 мая 2024

Пенсіянерка Аляксандра Ханевіч стала «экстрэмісткай». А з ёй — яшчэ тры гродзенкі

"Каманду Латушкі і Рух "За Свабоду" 8 траўня прызналі экстрэмісцкім фармаваннем. У ліку адказных за…

8 мая 2024

Бондарава адшукала на дзяржаўным свяце «змагарку», а тая апынулася нявесткай Лукашэнкі

Праўладная актывістка Вольга Бондарава ў сваім допісе назвала нявестку Аляксандра Лукашэнкі “змагаркай”. Але пазней адрэдагавала…

8 мая 2024

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024