Былы актор тэатра лялек і шоўмэн Аляксандр Енджэеўскі затрыманы за распаўсюд і захоўванне экстрэмісцкіх матэрыялаў у Instagram. Сілавікі паведамілі пра затрыманне шасці жыхароў Гродзенскай вобласці.
Аляксандр Енджэеўскі - вядучы мерапрыемстваў, займаецца індывідуальнымі і групавымі трэнінгамі, медыятар. Ён быў сярод акцёраў, якім прапанавалі звольніцца па ўласным жаданні з тэатра лялек.
Пяцёра мужчын затрыманыя за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. У тым ліку — за распаўсюд інфармацыі Telegram-канала Nexta, падпіску, удзел у «экстрэмісцкіх» чатах і рэпост адтуль.
Таксама затрыманая намесніца гендырэктара крамы «ГЕММА». За што менавіта яе затрымалі, не ўдакладнілі. У відэа паказалі фота, дзе жанчына стаіць на акцыі пратэсту. Магчыма, распачатая крымінальная справа паводле арт. 342 КК «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх».
Чытайце таксама: «У кожным акне па паштоўцы». Творчая сям’я — пра сваю кватэру на паддашку
На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…
Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…
Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…
Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…
Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…
У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…