Навіны

Чытачы пытаюцца: навошта капаюць траншэі на Фолюша? Адказваем

На Фолюшы ў пачатку траўня пачаліся актыўныя працы, паведаміў чытач Hrodna.life. Будаўнікі выкапалі траншэю ад канчатковага пункта «Фолюш» да Камбіната бытавога абслугоўвання. Чытач выказаў здагадку, што так праводзяць кабель для новых слупоў, папрасіў даведацца падрабязнасці і знайсці план задуманага. Рэдакцыя Hrodna.life адказвае.

На гэтым месцы пракладваюць сеткі электразабеспячэння для новага мікрараёна ў раёне вуліц Соламавай, Хвойнай і Фолюш. Работы павінны быць праведзены з 24 красавіка па 7 жніўня 2023 года. Інфармацыю пра гэта мы даведаліся на сайце дзяржзакупак. Новых вулічных ліхтароў на гэтым участку праект не прадугледжвае.

Таксама чытач адзначыў, што «Гроднажылбуд» пачаў будаваць першы дом у закінутай вайсковай частцы на Фолюшы ў траўні 2022 года. Па пашпарце аб’екта дом павінны былі здаць вясной 2023 года. На сённяшні дзень пашпарт аб’екта прыбралі, працы яшчэ не скончыліся.

Што гэта за новы раён на Фолюшы?

Новы мікрараён на Фолюшы пачалі будаваць у канцы 2021 года на месцы былога ваеннага гарадка № 15. Да гэтага ён разбураўся пару дзясяткаў гадоў. Па плане, там будзе 13 шматкватэрных дамоў на 5350 чалавек. Таксама пабудуюць школу, дзіцячы сад, паліклініку і два паркі.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024