Навіны

Для Скідзеля распрацуюць генеральны план. Якім ён будзе?

Генеральны план Скідзеля — горада-спадарожніка Гродна — створаць да снежня 2024 года. Яго робяць, каб сфармаваць стратэгію комплекснага горадабудаўнічага развіцця.

Скідзель знаходзіцца за 25 км ад Гродна. У ім жыве больш за 10 тысяч чалавек. Горад вядомы з 1501 года. Статус горада раённага падпарадкавання ён атрымаў у 1974 годзе, а статус горада-спадарожніка Гродна — у 2014 годзе.

Зараз у Скідзелі ёсць «Агракамбінат «Скідзельскі», філіял па перапрацоўцы масласямян рапсу, чатыры свінагадоўчыя комплексы, дзве птушкафабрыкі, Скідзельскі цукровы камбінат, Завод медыцынскіх прэпаратаў, Скідзельскі завод жалезабетонных вырабаў, Скідзельскі масласырзавод і іншыя прадпрыемствы.

Як будуць працаваць над генпланам?

Для пачатку вызначаць асноўныя параметры сацыяльна-эканамічнага і тэрытарыяльнага развіцця горада. Пазней распрацуюць мадэль тэрытарыяльнага развіцця горада і планіровачную структуру. А таксама — функцыянальнае занаванне горада з улікам яго развіцця і прапановы па развіцці сацыяльнай, транспартнай і інжынернай інфраструктуры.

Пры стварэнні плана ўлічаць захаванне гісторыка-культурных каштоўнасцяў, эфектыўнае выкарыстанне гарадскіх і прыгарадных тэрыторый. А таксама — ахову навакольнага асяроддзя, фарміраванне бяспечнага і экалагічна спрыяльнага асяроддзя жыццядзейнасці насельніцтва, устойлівае функцыянаванне элементаў прыроднага комплексу.

На колькі разлічаны генплан Скідзеля?

Пазней распрацуюць мерапрыемствы па рэалізацыі рашэнняў генплана. Першачарговыя мерапрыемствы запланаваны на 2030 года, разліковы тэрмін — 2040 год. Пры стварэнні ўлічаць яго ролю ў складзе Гродзенскай агламерацыі і сістэмы рассялення Гродзенскага раёна.

Колькі каштуе генплан Скідзеля?

Заказчыкам выступае Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва. Распрацоўка плана каштуе 231 000 рублёў. Іх выдзеляць з рэспубліканскага бюджэту.

Чытайце таксама: Прэзідэнт скарэктаваў генеральны план Гродна

Апошнія запісы

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025

На сцэну да 9 траўня ў Гродне выдаткуюць $ 4000

Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…

7 мая 2025

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025

Гродзенскі салон прыгажосці запусціў праект — падтрымліваюць мам дзяцей з інваліднасцю

Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…

6 мая 2025