Навіны

Замест спрэчнага шматпавярховіка на кальцы Горкага-БЛК — рэстаран. Як ён будзе выглядаць?

На рагу Горкага і БЛК збудуюць рэстаран. Раней там планавалі шматпавярховік, але жыхары суседніх дамоў былі супраць і перамаглі ў спрэчцы з чыноўнікамі. З’явіўся праект новага будынка грамадскага харчавання. Грамадскія абмеркаванні пачнуцца 12 траўня.

Плошча новага будынка — 1403,42 кв.м, габарыты — 61×17,5 м. Вышыня будынка паводле праекта — 10,1 м, звярнуў увагу канал Urban Hrodna. Паводле ўмоваў аўкцыёну, які праходзіў летам 2022 года, максімальная вышыня будынка на гэтым месцы не павінна была перавышаць 6 м.

Рэстаран праектуюць паміж дамамі № 78 на вул. Горкага і № 4а на БЛК.

На першым паверсе будуць дзве абедзеныя залы, кухня, сантэхнічныя памяшканні, загрузная група, тэхнічныя памяшканні. На другім паверсе плануюць дзве абедзенныя залы з выхадам на летнія тэрасы (эксплуатаваны дах).

Прадугледжана безбар’ернае асяроддзе. На прылеглай тэрыторыі зробяць дзіцячую пляцоўку для наведвальнікаў і гараджан. Плошча ўчастка — 0,189 га. На кадастравай карце прызначэнне участка акрэслена як будаўніцтва і абслугоўванне будынка грамадскага харчавання.

Распрацоўнік праекта ТАА «ЭЛКО». Замоўца ПУП «ВТБКОМ». Асноўны від дзейнасці кампаніі-замоўцы — здача ў наём ўласнай і арандаванай нерухомасці.

Калі грамадскія абмеркаванні

Грамадскія абімеркаванні праекта пройдуць з 12 па 26 траўня.

Прапаноўвы і заўвагі прымае:

  • Гродзенскі гарвыканкам (пл. Леніна, 2/1, 230 023, Гродна; gorisp@gorod.grodno.by),
  • Упраўленне будаўніцтва, архітэктуры і градабудаўніцтва (пл. Тызенгаўза, 3, 230 023, Гродна; arhitektura@gorod.grodno.by),
  • можна пакінуць запіс у часопісе ўліку наведвальнікаў экспазіцыі ва ўпраўленні архітэктуры.

Пабачыць праект можна з 12 па 26 траўня (8:00—17:00, будні) у вестыбюлі ўпраўлення будаўніцтва, архітэктуры і градабудаўніцтва.

Прэзентацыя праекта пройдзе 22 траўня, 15.00 ва ўпраўленні будаўніцтва, архітэктуры і градабудаўніцтва, на першым паверсе, кабінет 1.

Раней там хацелі збудаваць высотку — але быў скандал

Размяшчэнне новага рэстарана. Крыніца: Telegram-канал Urban Hrodna

У кастрычніку 2021 жыхары дома побач з крамай «Фіялка» дамагліся адмены будаўніцтва высоткі на гэтым участку. Будынак быў прадугледжаны генеральным планам горада. Зямлю ўжо паспелі прадаць.

Убачыўшы прапанаваны праект, жыхары дома № 78 успрынялі ідэю ў штыкі. На сустрэчы з чыноўнікамі у жніўні 2019 яны эмацыйна выказваліся, што іх дом абрынецца, як толькі пачнуць забіваць палі, двор ператворыцца ў суцэльную паркоўку, а дрэвы высякуць і насаджаюць замест іх дубчыкаў. Пазней высветлілася, што ў гэтым доме з 1980 года жыве сям’я Каранікаў. Будоўлю адмянілі.

Пра тое, што на гэтым месцы з’явіцца будынак грамадскага харчавання, стала вядома летам 2022 года. Участак зноў выставілі на аўкцыён з пачатковым коштам 31,6 тыс. рублёў. Дадаткова новага ўладальніка участка абавязвалі выплаціць 18 тыс. рублёў гродзенскай ЖКГ. Паводле ўмоў продажу, на ўчастку трэба таксама абсталяваць дзіцячую пляцоўку і захаваць старыя дрэвы.

Чытайце таксама: Тры школы, паліклініка і кінатэатр. У Гродне з’явіцца новы мікрараён на 22 тысячы чалавек

Падзяліцца

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025