Навіны

Нерухомасць тыдня: двухузроўневая кватэра прадаецца ў Гродне — з мэбляй, тэхнікай і відам на «Азот»

Трохпакаёвую двухузроўневую кватэру на Крамко, 23 можна купіць у Гродне. Яна размешчана на апошніх паверхах у маналітным 19-павярховым доме 2015 года пабудовы. Кошт — $ 105 000. Кошт уключае мэблю і тэхніку.

У кватэры — еўрарамонт. Там пластыкавыя вокны, металічныя ўваходныя дзверы. На падлозе — ламінат і плітка, столі нацяжныя, сцены паклееныя шпалерамі. Агульная плошча — 95, 4 кв.м. У кватэры два раздзельных санвузла. У адным з іх — ванна, у другім — душавая кабіна.

Ёсць дзве зашклёныя лоджыі. З іх від на лес, палі, мікрараён Вішнявец. Відаць і больш аддаленыя часткі горада, напрыклад, трубы «Азоту». З такой кватэры будзе зручна назіраць за паходняй, якая з’яўляецца над цэхамі прадпрыемства, калі яно спыняецца.

Абяцаюць акуратны і чысты пад’езд і добрых прыязных суседзяў. У доме — два ліфта. Дом абсталяваны сістэмай відэаназірання. Хутка з’явіцца паркоўка са шлагбаўмам.

Дом размешчаны ў маладым раёне. Побач два дзіцячыя садкі, школа, паліклініка, некалькі супермаркетаў, гандлёва-забаўляльны цэнтр «Трыніці», трэнажорная зала, стаматалогія, цырульня, грамадская лазня, на першым паверсе дома размешчаны дзіцячы цэнтр развіцця «Познайка», а побач — лес. Добрая транспартная камунікацыя.

Чытайце таксама: Нерухомасць тыдня: кватэра ў новабудоўлі з дызайнерскім рамонтам прадаецца ў Гродне

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025