Навіны

Аўтапарад, кветкі і расійскі сцяг над плошчай Леніна. Як у Гродне адзначаюць 9 траўня

Гродзенскі шклозавод запісваў у дабравольцы, «ГроднаГандальСэрвіс» ехаў «на Берлін», а тытунёвая фабрыка «Нёман» паказвала вайсковую штодзённасць. У Гродне 9 траўня адбыўся парад стылізаваных аўтамабіляў «Дороги Победы на благо страны».

Мітынг на Савецкай плошчы 9 траўня 2023 года. Крыніца: Telegram-канал «Пул 4 регион»

Больш за 20 стылізаваных аўтамабіляў праехалі па вуліцы Дзяржынскага. У кузаве кожнага гродзенскія прадпрыемствы арганізавалі міні-інсталяцыю на тэму вайсковых гадоў. Задума інсталяцый — паказаць вайсковыя часы ад 22 чэрвеня 1941 года да 9 траўня 1945 года. А таксама сучасную Беларусь.

У пачатку аўтакалоны праехаў аўтмабіль ГАЗ-АА. За ім ехалі аўтамабілі гродзенскіх прадпрыемстваў. «Гроднааблгаз» паказаў школьны выпускны 1941 года, Гродзенскі мясакамбінат — першы дзень вайны. Аўтамабіль ад «ГроднаГандальСэрвіса» праехаў з транспарантам «На Берлін!». Гродзенская тытунёвая фабрыка «Нёман» паказала вайсковыя будні.

Падчас шэсця неслі сцягі Расіі і СССР

У канцы аўтакалоны на савецкіх аўтамабілях прывезлі ветэранаў. Яны разам з гродзенскімі чыноўнікамі і прадстаўнікамі духавенства пайшлі да вечнага агню ў парку Жылібера, каб ускласці кветкі перад помнікам партызанам.

Ускладанне кветак да вечнага агню. Крыніца: Telegram-канал «Пул 4 регион»

Пасля гэтага адбылося шэсце ад плошчы Леніна да плошчы Савецкай. Удзельнікі прайшлі з партрэтамі ветэранаў і ўдзельнікаў Другой сусветнай вайны. Некаторыя неслі сцягі СССР, а таксама Расійскай Федэрацыі.

На Савецкай плошчы адбыўся мітынг. Там віншавалі ветэранаў, спявалі песні, таксама выступіла ганаровая варта.

«Сцяг перамогі» павесілі над драматычным тэатрам

Раніцай 9 траўня на даху драматычнага тэатра памочнік Лукашэнкі па Гродзенскай вобласці Юрый Караеў падняў «Сцяг перамогі».

Юрый Караеў вешае сцяг над драматычным тэатрам. Крыніца: Telegram-канал «Пул 4 регион»

Праўладная актывістка Вольга Бондарава з сябрамі зладзілі акцыю «Бессмяротны полк» з савецкімі сцягамі. Некаторыя з удзельнікаў былі ў камуфляжах і цішотках з гербам СССР.

Чытайце таксама: Ретро-авто, концерт Газманова и салют. Как отпразднуют 9 мая в Гродно

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025