Навіны

У Гродзенскім цэнтры «Псіхіятрыя-наркалогія» новы галоўны лекар. Раней ён быў судмедэкспертам

У Гродзенскім абласным клінічным цэнтры (ГАКЦ) «Псіхіятрыя-наркалогія» новы галоўны лекар — Дзмітрый Лазарэвіч. Яго прадставіла калектыву кіраўніца галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Людміла Кеда, паведаміў Telegram-канал «Здравоохранение Гродненщины».

Дзмітрый Лазарэвіч і Людміла Кеда. Крыніца: Telegram-канал «Здравоохранение Гродненщины»

Што вядома пра новага галоўнага лекара

Дзмітрый Лазарэвіч скончыў Гродзенскі медычны ўніверсітэт. Працаваў дзяржаўным медычным судовым экспертам-псіхіятарам у Слонімскім міжраённым аддзеле ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, а пазней — у тым жа ўпраўленні па Гродзенскай вобласці. У 2019 годзе скончыў Акадэмію ўпраўлення пры прэзідэнце.

У 2022 годзе заняў пасаду намесніка галоўнага лекара ў ГАКЦ «Псіхіятрыя-наркалогія». Бацька Дзмітрыя Лазарэвіча — Сяргей Лазарэвіч — кіруе Гродзенскай універсітэцкай клінікай.

Што з папярэднім галоўным лекарам

Папярэдні галоўны лекар ГАКЦ «Псіхіятрыя-наркалогія» — Сяргей Букін — цяпер будзе намеснікам галоўнага лекара. Ён кіраваў цэнтрам з 2021 па 2023 год. Яго папярэднік Максім Варанко сышоў з пасады ў чэрвені 2021 года. Ён звольніўся па пагадненні бакоў. Некаторыя звазвалі яго сыход з падзеямі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і візітам у цэнтр Уладзіміра Караніка. Але сам Варанко сцвярджаў, што вырашыў сысці, каб заняцца ўласнымі праектамі.

Чытайце таксама: «Па пагадненні бакоў». У Гродне звольніўся галоўны ўрач «Псіхіятрыі-Наркалогіі»

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025

Цэгла са слядамі пальцаў, найстарэйшая свідравіна Гродна і двор для мерапрыемстваў. Якім стане комплекс былога піўзавода Brovar Hrodna

«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…

24 красавіка 2025

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025