Катэдж у Каробчыцах. Фота: "Магазин недвижимости"
Прадаецца трохпавярховы катэдж у выглядзе замка ў вёсцы Каробчыцы па вул. Новая, 5. На тэрыторыі можна ўсталяваць сауну або лазню. З домам ідзе зямельны ўчастак з газонам, насаджэннямі і альтанкай-барбекю. Падрыхтавана месца для вулічнага басейна.
Катэдж у выглядзе замка агульнай плошчай 474 кв. м пабудаваны з цэглы. З ім ідзе добраўпарадкаваны зямельны ўчастак плошчай 13 сотак у прыватнай уласнасці. Ён абгароджаны па перыметры металічным плотам.
У доме гараж на некалькі машын, шэсць спальняў, кацельня з газавым катлом. Ля дома — тэраса. Абяцаюць выдатны выгляд з вокнаў.
Дом прадаецца пад чыставое аздабленне. Падрыхтаваны ўсе паверхні, падведзены цэнтральныя камунікацыі - газ, вада, электрычнасць, каналізацыя. У доме — газавае ацяпленне і цёплая падлога. Устаноўлены радыятарныя батарэі. «У будаўніцтве выкарыстоўваліся толькі якасныя дарагія матэрыялы, усе працы пад асабістым наглядам на ўсіх этапах», — сцвярджаюць прадаўцы. Дом пабудавалі ў 2016 годзе.
Кошт дагаворны. Дом можна купіць у залік кошту кватэры або аўтамабіля.
Чытайце таксама: Нерухомасць тыдня: купіць кватэру з дызайнерскім рамонтам насупраць чыгуначнага вакзалу
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…
Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…