Навіны

У Гродне ліквідуюць аб’яднанне літоўцаў «Гімціне»

Грамадскае аб’яднанне літоўцаў «Гімціне» з вёскі Пеляса ліквідуюць 28 красавіка ў Гродзенскім абласным судзе. Арганізацыя больш за 20 гадоў працавала для стварэння ўмоў для нацыянальнага самавыяўлення беларускіх літоўцаў. Аб’яднанне дзейнічала ў Пелясе, дзе ёсць школа з літоўскай мовай навучання. Там нацыянальная меншасць праводзіла мерапрыемствы і сустрэчы з літоўскімі чыноўнікамі.

Заяўнікам выступіла Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама. Суддзя — Юрый Карэцкі.

Аб’яднанне працуе з 1993 года на базе сярэдняй школы з літоўскай мовай навучання ў вёсцы Пеляса Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Гэта першае афіцыйна зарэгістраванае ў Беларусі грамадскае аб’яднанне літоўцаў. У перакладзе з літоўскага «gimtinė» — «радзіма». У Пелясе 80% жыхароў - літоўцы па нацыянальнасці. Да беларуска-літоўскай мяжы ад вёскі 13 км.

Там праводзілі святы Казюкас, Ужгавенес (літоўскую Масленіцу, свята сустрэчы вясны), Дзень Святога Лінуса (у яго гонар названы мясцовы касцёл, дзе праводзяцца службы на літоўскай мове). У школу дзякуючы арганізацыі прыязджалі дыпламаты і чыноўнікі з Літвы.

Паводле сайта just-grodno.gov.by, на 1 студзеня 2022 года колькасць членаў грамадскага аб’яднання складала 150 чалавек, у 2021 — 163.

Польшчу, Літву і Латвію ў Беларусі прызналі «недружалюбнымі» дзяржавамі.

Чытайце таксама: «Алею купіць пяць літраў». Рэпартаж з памежнай вёскі, куды едуць літоўцы і беларусы

UPD 28 красавіка. 27 красавіка ў МЗС Літвы выклікалі прадстаўніка Амбасады Рэспублікі Беларусь у Літве. Яму ўручылі рашучую ноту пратэсту ў сувязі ліквідацыяй грамадскага аб’яднання літоўцаў Gimtinė, піша Delfi. У ноце адзначаецца, што на такія дзеянні Беларусі рушыць услед жорсткі і прынцыповы адказ, Літва падыме гэтае пытанне ў міжнародных арганізацыях.

UPD 1 траўня. Гродзенскі абласны суд у пятніцу, 28 красавіка, вынес рашэнне аб ліквідацыі грамадскага аб’яднання літоўцаў «Гімціне» («Радзіма»). Пра гэта ТАСС паведамілі ў судовай інстанцыі.

«Рашэнне вынесенае, іск задаволены», — паведамілі ў судзе. Ва ўпраўленні юстыцыі ТАСС паведамілі, што з боку аб’яднання, якое працавала ў вёсцы Пеляса Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці, зафіксаваныя парушэнні закона, аднак падрабязнасці справы каментаваць не сталі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025